Беларуская блаґасфера

Схавай бабулін пашпарт

Смс‑акцыя «Schowaj babci dowód» — ідзе ў Польшчы напярэдадні выбараў.

Пару гадоў таму мы з братцам, наслухаўшыся чарговага вітка сварак паміж маці і бабуляй пра палітыку, прыдумалі жарт «Ратуй Беларусь, схавай бабулін пашпарт». Дакладней, я прыдумала, а брат адразу панёс кудысьці ў інтэрнэт. Вярнуўся з інтэрнэту з навіной, што ва ўкраінцаў падчас выбараў казалі так сама. І вось цяпер аказваецца, што ідэя неяк ну вельмі густа вісіць у паветры. Смс‑акцыя «Schowaj babci dowód» — галоўная моладзевая мема ў Польшчы напярэдадні выбараў. За партыю PiS — калі верыць маім польскім таварышчам, гэта нейкія правыя, палітычны апакаліпсыс,‑ галасуюць у асноўным пэнсыянэры. Пачалі ўсё, ясны пень, блогеры.

Адбываецца нейкі, наколькі гэта ўвогуле магчыма ў мала інтэрнэтзалежных палякаў, «превед‑медвед»: уся краіна атрымлівае адну і тую ж смску:

Хутка выбары. Трэба ўратаваць гэтую краіну. Таму пачалася акцыя «Схавай бабулін пашпарт». Перадай далей, гэта не «ланцужок», гэта ратаваньне Дзяржавы», ‑

Пачынаюцца варыяцыі жарту — маўляў, некаторыя студэнты ўрачыста абяцаюць асабіста завесьці сваіх бабуляў на выбарчыя ўчасткі (гы‑гы, усё адно пашпарт схаваны). Бачыла ў часопісе «Wprost» карыкатуру, дыялёг паміж дзьвюма бабкамі:

— Ты чула пра акцыю «Схавай бабулін пашпарт»?
— Чула. Я свой трымаю ў надзейным месцы.
— У якім?
— Ня помню.

А ўвогуле посткамуністычныя краіны зараз падобныя да габрэяў, якіх Майсей вядзе па пустыні, годзе так на 25‑тым. Маладыя, што нарадзіліся па дарозе, падрасьлі, яны хочуць новага, нарэшце не ісьці а сесьці на месцы і нармальна пажыць, але Бог на вушка сказаў Майсею, што пакуль астатні егіпецкі раб не памрэ, у Ханаан ні нагой, маладыя прасяклі гэтую фішку, і таму у думках жадаюць бабулям і дзядулям, а заадно і бацькам, каб жа яны былі здаровыя…

Марыйка, Блог Позірк

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы20

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі31

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце3

Гэта так проста — а мы зможам больш. Падтрымайце працу «Нашай Нівы»15

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы20

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць