Старшыня Рады Еўрасаюза Херман ван Ромпей запрасіў прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка на пазачарговы саміт кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў ЕС, прысвечаны сітуацыі ва Украіне.
Пра гэта паведаміў кіраўнік місіі Украіны пры ЕС, пасол Канстанцін Елісееў.
«Старшыня Рады ЕС Херман ван Ромпей запрасіў Яцанюка наведаць Брусэль і ўзяць удзел у гэтым саміце», — паведаміў ён у эфіры тэлеканала ICTV.
Саміт запланаваны на чацвер, 6 сакавіка, у Брусэлі.
Як вядома, Еўрапейскі саюз у сувязі з сітуацыяй ва Украіне плануе правядзенне саміту на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў.
Па словах прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэла Барозу, у ЕС «вельмі сур'ёзна занепакоеныя» сітуацыяй у краіне.
Каментары