Грамадства55

«У гэтага павінна быць нейкае другое дно». Чэмпіён Польшчы па боксе раптоўна з’ехаў у Беларусь, кінуўшы нават свае ўзнагароды

Уладальнік тытула міжнароднага чэмпіёна Польшчы па боксе Яўген Макарчук, 32‑гадовы ўраджэнец Ліды, які яшчэ нядаўна заяўляў пра жаданне выступаць пад польскім сцягам, нечакана вярнуўся ў Беларусь. Былыя заступнікі спартсмена падазраюць, што за ягоным бесперашкодным вяртаннем і працягам кар’еры можа стаяць супрацоўніцтва з беларускімі сілавымі структурамі, піша «Люстэрка» на падставе паведамленняў польскай прэсы.

Яўген Макарчук. Фота: Justyna Skubis

Макарчук пераехаў у Польшчу восенню 2022 года і неўзабаве стаў выступаць на рынгу ў гэтай краіне. Ён вучыў польскую мову, меў намер атрымаць грамадзянства.

«У маёй сям’і нас з пакалення ў пакаленне выхоўвалі ў духу польскасці. Дагэтуль мы з блізкімі падтрымліваем польскія традыцыі і звычаі. […] Мне падабаецца ў Польшчы, я адчуваю сябе тут як дома. Я паляк. Мая мара — заваяваць пояс чэмпіёна свету для Польшчы», — казаў баксёр у інтэрв’ю яшчэ восенню 2024 года.

Аднак, як высветлілася, неўзабаве пасля гэтых слоў паводзіны спартсмена змяніліся, а затым ён і зусім знік. Дзяніс Звонік, кіраўнік фонду, які дапамагаў Макарчуку з пераездам і грашыма, не хавае эмоцый:

«Мы забяспечылі Яўгену фінансаванне, жыллё, харчаванне, але, на жаль, як бачна, ён гэтага не цаніў. Ён з’ехаў, пакінуўшы пасля сябе фінансавыя абавязацельствы не толькі перад мной, але і перад трэнерамі і менеджарам».

Знікненне было раптоўным, баксёр нікога не праінфармаваў пра ад’езд.

«Пры канцы снежня 2024 года з Яўгенам ужо не было ніякай сувязі. … Калі ён знік без слова, я быў шакаваны і адчуваў агіду. Мы ж у рэшце рэшт столькі сілаў на яго патрацілі. Гэта была велізарная праца, але, на жаль, такое рашэнне ён прыняў».

Менеджар Віктар Матэран дадаў дэталь, якая здзівіла каманду больш за ўсё: ён пакінуў усе свае рэчы, нават самае каштоўнае для любога спартоўца.

«Гэта было для нас вельмі дзіўна, бо хто пераязджае, той хутчэй забірае з сабой сваю маёмасць, праўда? Ён пакінуў нават свае паясы, якія заваяваў на рынгу!» — абурыўся Матэран.

Паводле слоў прамоўтара Марыюша Грабоўскага, Макарчук першапачаткова, калі прыехаў у Польшчу, казаў, што не можа вярнуцца ў родную краіну.

«Калі ён сапраўды вярнуўся ў Беларусь, у гэтага павінна быць нейкае другое дно», — адзначыў прамоўтар.

Пры гэтым неўзабаве пасля «знікнення» пацвердзілася, што Макарчук знаходзіцца ў Беларусі, на волі, і нават падарожнічае. У ягоных сацсетках з’явіліся відэа трэніровак з Мінска, кадры з Дубая, бо ён ездзіў у ААЭ, а ў канцы 2025 года нават правёў бой у Германіі. Такая свабода перамяшчэння выклікала падазрэнні ў Артура Кондрата, кіраўніка арганізацыі, якая падтрымлівае палякаў у краінах на ўсход ад Польшчы.

«Дастаткова ўсяго трох месяцаў па-за краінай, каб пры спробе ўезду ў Беларусь трапіць на шматагадзінны допыт. Правяраецца ўсё: тэлефоны, кантакты, фота, сацсеткі. Ліда — маленькі горад, а пра поспехі Макарчука пісаў, напрыклад, Саюз палякаў Беларусі. Ён там вельмі вядомы. Няма магчымасці, каб беларускія службы не ўзялі яго на допыт».

На яго думку, без здзелкі з сілавікамі далейшая кар’ера баксёра была б немагчымая:

«Калі б ён не пайшоў у нейкім аб’ёме на супрацоўніцтва, то, хутчэй за ўсё, не выехаў бы ў Дубай, а пазней у Германію. … Той факт, што Макарчук прадстаўляў Польшчу, не маглі яму вось так проста прабачыць. Раз ён перамяшчаецца па свеце, высокая імавернасць таго, што ён мог пайсці на супрацоўніцтва, бо ў адваротным выпадку ў яго маглі б быць сур’ёзныя праблемы з законам», — лічыць Артур Кондрат.

Польскі саюз боксу на запыты польскіх журналістаў і зварот асацыяцыі не адказаў, як і сам спартовец.

Каментары5

  • BYPL
    31.01.2026
    Паляк цi як звычайна беларус-картапаляк... казаць можна шмат чаго, асаблiва калi ад гэтага залежaць пытаннi падтрымкi, легалiзацыi i г.д.
  • Цьфу
    01.02.2026
    Изначально засланцем был
  • Ахаха
    01.02.2026
    Поляк определился и решил стать беларусом

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча10

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію3

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах8

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча10

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць