Грамадства1212

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф

У Беларусі за незаконнае пахаванне або ўтылізацыю цела хатняй жывёлы можна атрымаць штраф да 1260 рублёў. Многія ўладальнікі нават не здагадваюцца, што звыклая практыка — закапаць памерлага гадаванца ў двары, на дачы, у лесе ці парку — з’яўляецца парушэннем закона, піша «Мінская праўда».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле беларускага заканадаўства, самастойна хаваць жывёл строга забаронена, незалежна ад месца. Нават калі ніхто спецыяльна не будзе правяраць участак, скарга суседзяў можа стаць падставай для прыцягнення да адказнасці.

Юрысты тлумачаць, што такія дзеянні небяспечныя: пры раскладанні цела могуць забруджвацца глеба і грунтавыя воды, узнікае рызыка распаўсюджвання бактэрый, паразітаў і захворванняў, небяспечных для людзей і іншых жывёл.

Закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі» і ветэрынарна-санітарныя правілы прадугледжваюць, што пахаванне або ўтылізацыя целаў жывёл павінны адбывацца толькі ў спецыяльна прызначаных месцах і па ўсталяваных нормах. Катэгарычна забаронена выкідаць целы жывёл у смеццевыя кантэйнеры, вадаёмы, балоты, лясы або вывозіць іх на палігоны бытавых адкідаў.

Захаванне дапускаецца толькі на спецыялізаваных магільніках для жывёлы, узгодненых з санітарнымі і ветэрынарнымі службамі. Хоць яны ў асноўным прызначаныя для сельскагаспадарчых жывёл, там таксама могуць бяспечна ўтылізаваць целы хатніх гадаванцаў. За парушэнне ветэрынарных патрабаванняў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае штраф да 30 базавых велічынь.

Пры гэтым у Беларусі пакуль не існуе афіцыйных могілак для хатніх жывёл, а стыхійныя пахаванні лічацца незаконнымі.

Найбольш распаўсюджаным і гуманным законным варыянтам з’яўляецца крэмацыя. Яе праводзяць спецыялізаваныя арганізацыі. Магчымая агульная крэмацыя, калі прах некалькіх жывёл змешваецца, або індывідуальная — з перадачай уладальніку урны з прахам. Некаторыя кампаніі прапануюць увесь комплекс паслуг: эўтаназію, вываз цела, крэмацыю і вяртанне праху.

Пасля гэтага прах можна захоўваць дома, развеяць у памятным месцы, пасадзіць дрэва або ўсталяваць сімвалічны помнік. Каб развітацца з гадаванцам законна, рэкамендуецца зафіксаваць смерць у ветэрынара, выбраць дазволены спосаб утылізацыі, арганізаваць транспартаванне і строга выконваць усе санітарныя і прававыя патрабаванні.

Каментары12

  • 1984
    31.01.2026
    Хто б казаў пра "законы"...
  • Filipp
    31.01.2026
    "пры раскладанні цела могуць забруджвацца глеба і грунтавыя воды, узнікае рызыка распаўсюджвання бактэрый, паразітаў і захворванняў, небяспечных для людзей і іншых жывёл"©
    Гэта брэд, а калі ў лесе памерла якая жывёлы, яна таксама нешта забруджвае? Нічога з лесам не стане, калі там пахаваць жывёлу. Болей за то, аўтар сам кажа, што ніякіх могілак для жывёл не існуе ў краіне.
  • 18 гадоў майму сабаку
    31.01.2026
    Ну памёр стары сабака ноччу. І што, трэба везці яго да ветэрынара? Каб атрымаць адпаведную паперу-даведку? І толькі потым клікаць спецыялістаў па крэмацыі?

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць