Грамадства3434

Івашкевіч: «Я не займаюся інтрыгамі»

БНФ пагрузіўся ва ўнутрыпартыйную барацьбу зь пераходам на асобы. Прэтэндэнт на пасаду старшыні партыі Віктар Івашкевіч у аўторак склікаў сваю першую прэс-канфэрэнцыю. Да яго далучыліся Хадыка і Смолікаў.

БНФ пагрузіўся ва ўнутрыпартыйную барацьбу зь пераходам на асобы. Прэтэндэнт на пасаду старшыні партыі Віктар Івашкевіч у аўторак склікаў сваю першую прэс-канфэрэнцыю. Да яго далучыліся Хадыка і Смолікаў.

У суботу прайшоў чарговы сойм Партыі БНФ. Нічым асаблівым ён не вылучаўся, апроч адной навіны — намесьнік старшыні партыі Віктар Івашкевіч агучыў свой намер балятавацца ў старшыні Партыі. Да гэтага меркавалася, што на зьезьдзе 8—9 сьнежня барацьбу за старшынскі фатэль павядуць сёньняшні кіраўнік БНФ Вінцук Вячорка і ягоны намесьнік Алесь Міхалевіч.

Адразу пасьля заяваў Віктара Івашкевіча ў інтэрнэце зьявілася мноства здагадак і меркаваньняў адносна гэтага вылучэньня. Частка выказвалася, што нейкая хітрая шматхадоўка Вячоркі, іншыя гаварылі пра раскол у партыі.

Каб абвергнуць ці пацьвердзіць людзкія здагадкі Віктар Івашкевіч у аўторак і склікаў прэс‑канфэрэнцыю. Івашкевіч зьявіўся на ёй у кампаніі з прафэсарам Юр’ем Хадыкам і кіраўніком Віцебскага абласной арганізацыі ПБНФ Кастусём Смолікавым.

Івашкевіч расказаў, што пра намер балятавацца на старшынства ён заявіў Вячорку і Міхалевічу яшчэ ў чэрвені, але гэта не афішавалася.

«Як аднаму з заснавальнікаў партыі, мне не абыякавы за яе лёс. У партыі сёньня відавочныя крызісныя зьявы. Восем гадоў — гэта вельмі вялікі тэрмін для знаходжаньня на чале партыі, прыйшоў час нешта мяняць. Разам з тым, кандыдат на гэтую пасаду мусіць сябе нечым зарэкамэндаваць. Але, прабачце, у каго я не пытаўся, ніхто ня ведае, чым канкрэтна займаецца Міхалевіч, я таксама ня ведаю. Чым бліжэйшы зьезд, тым мацней абвастраецца барацьба між групоўкамі Міхалевіча і Вячоркі. Гэтыя хлопцы ўжо апусьціліся да ўзроўню пэрсанальных абраз. Сёньня ўжо не для каго не зьяўляецца сакрэтам, што выпадку перамогі любога з кандыдатаў у партыі пачнуцца зачысткі, а гэтага нельга дапусьціць. Калі перамога акажацца за мной, то я гатовы прадставіць любую працу і Алесю, і Вінцуку. Галоўнае, каб у іх было жаданьне працаваць. За апошнія гады я стаў «Дырэктарам БНФ». Чалавекам, які браў на сябе розныя арганізатарскія функцыі. Зь якімі, лічу, няблага спраўляўся. Я стаў лідэрам Партыі БНФ, сёньня я маю шанец стаць яе старшынём», — адзначыў В.Івашкевіч.

Івашкевіч сказаў, што для яго сёньня асабліва балюча тое, што Партыя БНФ зь вядучай палітычнай сілы краіны ператварылася ў шараговага члена АДС.

«Мая задача ператварыць БНФ у найбуйнейшую партыю краіны, лідэра дэмакратычных сіл, які мог бы ўзначаліць шырокі грамадзкі рух за перамены ў краіне. Я ніколі не займаўся інтрыгамі, не займаюся і цяпер. Я вылучаюся на старшыні толькі з той мэтай, каб стаць старшынёй, а не зьняць сваю кандыдатуру на карысьці іншай. Я не займаюся дробнымі гешэфтамі», — адзначыў Івашкевіч.

Юры Хадыка прызнаўся, што паставіўся да гэтай ініцыятывы Віктара Івашкевіча зь вялікай сымпатыяй.

«Віктар неаднаразова зарэкамэндоўваў сябе як выдатнага арганізатара. Нядаўні «Эўрапейскі марш» гэта толькі пацьвердзіў, упершыню за доўгі час супраць яго ўдзельнікаў не была ўжытая фізычная сіла. Івашкевіч дакладна не прывядзе партыі да расколу, ён разумее, што адзінства — гэта вялікая каштоўнасьць, якую нельга бурыць», — сказаў Ю.Хадыка.

Віктар Івашкевіч таксама заклікаў прэсу пачаць абмеркаваньне тэмы «Партыя БНФ: учора і сёньня». «Нам важна зразумець, чым была, ёсьць і будзе партыя для краіны і людзей», — лічыць Віктар Івашкевіч. Таксама ён заклікаў сваіх канкурэнтаў правесьці перад зьездам адкрытыя дэбаты ў прысутнасьці прэсы.

Іншыя кандыдаты на пасаду старшыні Партыі БНФ на прэс‑канфэрэнцыю не прыйшлі, хаця Вінцук Вячорка ў той момант знаходзіўся ў будынку Ўправы.

Зьміцер Панкавец

Здымкі Андрэя Лянкевіча

Каментары34

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў37

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць