Беларусь перакінула баявыя самалёты на мяжу з Украінай — яны перабазіраваліся на аэрадром у Лунінцы
На аэрадроме ў Лунінцы прызямліліся верталёты МІ-8 і знішчальнікі МіГ-29. З 15 сакавіка яны заступаюць на баявое дзяжурства.
МіГі — беларускія, базіруюцца на авіябазах у Баранавічах і Пружанах. Знішчальнікі ўкамплектаваныя ракетамі далёкага і блізкага дзеяння. Інфармацыя пра колькасць авіятэхнікі і ўзбраенні не выдаецца.
Таксама прыбыла вялікая група вайскоўцаў: лётчыкі, інжынерны склад, група кіраўніцтва палётамі.
Які перыяд часу ў Лунінцы затрымаюцца баявыя самалёты, пакуль невядома. Але тое, што гэта не вучэнні, — можна сказаць дакладна.
Цяпер чытаюць
«Трэба сесці і размаўляць. Калі не атрымліваецца — устаць і пайсці». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў замежных спраў
Каментары