Грамадства2121

Бацькі школьнікаў просяць увесці памежны кантроль з Расіяй з-за «спайсаў»

Падставай для звароту стала занепакоенасьць бацькоў некантраляваным пранікненьнем праз расейска-беларускую мяжу вялікай колькасьці наркатычных і псыхатропных рэчываў. Толькі за апошні час у Беларусі ад ужываньня так званых «спайсаў» загінула 7 маладых людзей.

На агульным бацькоўскім сходзе ў гімназіі № 23 адзін з бацькоў Юры Беленькі ініцыяваў падпісаньне звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

«Апошнім часам у Беларусі назіраецца такая страшная зьява як гібель і страта здароўя дзяцей і падлеткаў у выніку ўжываньня сынтэтычных наркотыкаў. Як вядома, гэтыя наркотыкі прывозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у асноўным з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі — краіна, зь якой Рэспубліка Беларусь ня мае мяжы з пагранічным і мытным кантролем.

Просім вас тэрмінова прыняць заканадаўчыя акты, накіраваныя на ўсталяваньне строгага памежнага і мытнага кантролю на беларуска-расейскай мяжы».

Юры Беленькі, які таксама зьяўляецца в.а. старшыні КХП БНФ, кажа, што пад зваротам ужо падпісалася каля двух дзясяткаў чалавек.

Міністэрства ўнутраных спраў афіцыйна прызнае, што асноўнай краінай-пастаўшчыком наркотыкаў і псыхатропаў у Беларусь для ўнутранага збыту зьяўляецца Расейская Фэдэрацыя.

У аналітычным аглядзе за 2013 год Упраўленьне па наркакантролі і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі МУС Беларусі паведамляе, што з тэрыторыі Расеі «ўвозяцца ня толькі «традыцыйныя» для дадзенага рэгіёна гераін і мэтадон, але таксама гашыш, амфэтамін і іншыя псыхатропныя рэчывы новага пакаленьня, якія раней актыўна пастаўляліся з краін Балтыі і Польшчы.

Адным з фактараў, які выклікаў дадзеную тэндэнцыю, зьяўляецца ўваходжаньне Рэспублікі Беларусь у Мытны зьвяз».

У той жа час, адзначае агляд, праз Беларусь у краіны Мытнага зьвязу трапляе амфэтамін, марыхуана і гашыш.

Каментары21

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць