Хлопец зарэгістраваўся ў месенджары пад жаночым нікам і абдурыў трох мужчын
У адно з РУУС Магілёва адначасова звярнуліся трое грамадзян, якія сталі ахвярамі інтэрнэт-махлярства.

Скрыншот з відэа
Як высветлілі ў міліцыі, усе пацярпелыя перапісваліся ў мэсенджары з карыстальнікам пад жаночым нікам. Аднак на самай справе ад імя дзяўчыны з імі камунікаваў 18‑гадовы беспрацоўны жыхар Магілёва.
Малады чалавек ствараў профіль з жаночым імем, пачынаў перапіску з мужчынамі і патрабаваў грошы за «сустрэчы». Пасля пераводу сродкаў суразмоўцы адразу блакаваліся, а «віртуальная сяброўка» знікала.
Цяпер супраць магілёўца завялі адразу некалькі крымінальных спраў.
Каментары