Мінчукі ў чаце паскардзіліся на працу паліклінікі. Прапаганда абвінаваціла ў чэргах саміх наведвальнікаў
«Ажыятаж і адчуванне вялікай колькасці людзей у аддзяленні ствараюць самі жыхары мікрараёна».

У адным з чатаў мінскага раёна Лошыца паскардзіліся на педыятрычнае аддзяленне №1 37‑й гарадской паліклінікі.
Мінчанка напісала, што ў аддзяленні ўсяго 2‑3 педыятры абслугоўваюць 12 участкаў і ўтвараюцца вялікія чэргі. Іншыя дадалі, што складана ўзяць талон да доктара, а каб узяць даведку, да доктара трэба запісвацца за некалькі тыдняў да прыёму.

Дзяржаўнае агенцтва «Мінск-Навіны» назвала гэта ўкідам.
«Па стане на 19 верасня ў названым аддзяленні працуюць шэсць дактароў-педыятраў участковых, адзін з якіх знаходзіцца ў адпачынку, — пракаментавалі ў Камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама. — У аддзяленні працуе кабінет-фільтр па прыёме першасна хворых пацыентаў, вядуцца прыёмы ў пяці кабінетах (№246, 235, 238, 239 і 243)».
Таксама на прыём непаўналетніх накіраваны выконваючы абавязкі намесніка галоўнага доктара, а з панядзелка штатным спецыялістам будуць дапамагаць два дактары-інтэрны, адзначаюць «Мінск-Навіны».
У ажыятажы ж абвінавацілі саміх наведвальнікаў паліклінікі.
«У паліклініцы растлумачылі, што ажыятаж і адчуванне вялікай колькасці людзей у аддзяленні ствараюць самі жыхары мікрараёна. Да прыкладу, калі абое бацькоў або бабуля з дзядулем суправаджаюць дзіця. Асабліва гэта прыкметна па пятніцах: у гэты дзень многія імкнуцца «закрыць бальнічныя», — крытыкуе дзяржаўнае агенцтва.
-
«З мяне нічога не возьмеш, а людзі пацярпелі». Пара пенсіянераў другі год не можа выпісаць з мінскай кватэры шматдзетную сям'ю эмігрантаў
-
Беларус, узяты ў палон украінцамі, звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай закінуць за яго слоўца перад Пуціным
-
Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары
И даже в 115 так считают.