Грамадства1414

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Журналістка і былая палітзняволеная Ларыса Шчыракова ў новым выпуску ТОКу расказала, як сябе адчувае ў калоніі Марыя Калеснікава і якія ёсць заўважныя змены ў стаўленні да яе з боку адміністрацыі.

Ларыса Шчыракова адбывала свой тэрмін зняволення ў гомельскай жаночай калоніі № 4, у якой знаходзіцца і Марыя Калеснікава.

Па словах Шчыраковай, здароўе Калеснікавай значна пагоршылася пасля паўтара года, праведзеных у памяшканні камернага тыпу, дзе ў яе абвастрылася язва страўніка.

Спасылаючыся на словы іншых зняволеных, Ларыса расказвае, што Марыі не дапамагалі тыя лекі, што выдавалі ў медсанчасці. Таму ёй трэба былі іншыя, якія можна было перадаць са свабоды. Але праз тое, што Калеснікавай не дазвалялася ні тэлефанаванне, ні ліставанне, то атрымаць неабходныя лекі было практычна немагчыма.

@tokbelarus Журналістка і былая палітзняволеная Ларыса Шчыракова ў новым ТОКу расказала, як сябе адчувае ў калоніі Марыя Калеснікава і якія ёсць заўважныя змены ў стаўленні да яе з боку адміністрацыі #минсксейчас #беларусь #новостибеларуси #белорусы #политика ♬ оригинальный звук - ТОК | TALK - Пра Беларусь

Каб вырашыць праблему, Калеснікавай давялося пайсці на парадаксальны крок — звярнуцца па дапамогу да губазікаўцаў:

«Калі пайшоў гэты працэс памілаванняў, вельмі часта па яе душу сталі гэтыя губазікаўцы прыязджаць і з ёй размаўляць. Ёй давялося проста да іх звяртацца, прасіць іх, каб яны пазванілі яе бацьку, і каб ён перадаў гэтыя лекі. І толькі такім чынам яна іх атрымала».

Марыя Калеснікава падчас сустрэчы з бацькам. Лістапад 2024 г.

Псіхалагічны ціск і нязломны характар

Па словах Шчыраковай, раней Марыю Калеснікаву «нікуды не пускалі, яна сядзела ў атрадзе, дзе палітычных не было». Аднак у апошні час практыка памянялася. У яе атрад пачалі часова «на два тыдні, як у камандзіроўку» засылаць вядомых палітычных зняволеных. Усяго там пабывала чалавек шэсць, сярод якіх журналісткі Кацярына Андрэева і Марына Золатава.

Марыя застаецца ўзорам стойкасці. Ларыса Шчыракова падкрэслівае, што ніколі не бачыла яе ў прыгнечаным стане.

Марыя Калеснікава на акцыі 6 верасня 2020 года, на наступны дзень яе затрымаюць

«Яна чалавек, які, ведаеце, «гвозди бы делать из этих людей, в мире бы не было крепче гвоздей». Ніколі не бачыла яе ў дэпрэсіўным стане. Ніколі не бачыла яе без усмешкі, ніколі не бачыла яе без нафарбаваных вуснаў. Яна да нас не падыходзіць. Мы з ёй працуем у адну змену, але яна ў нашы гурткі на перакурах не падыходзіць. Але вітаецца, пасміхаецца, нас шчыра вітае. І яна вельмі добра трымаецца».

Па словах Шчыраковай, Марыю таксама спрабуюць схіліць да высылкі з краіны. Але, па словах іншых зняволеных, яна катэгарычна адмаўляецца:

«У яе няма прызнання віны. І зноў-такі, праўда-няпраўда, за што купіла, за тое прадаю. Мне бабы цытавалі яе размову з губазікам, што нібыта яе схіляюць да высылкі, каб яна пагадзілася з'ехаць. Яна не хоча і кажа, што «я для вас там буду ўяўляць большую небяспеку, чым тут».

«Разгул гуманізму»

Апошнім часам, як адзначае Шчыракова, у дачыненні да Калеснікавай пачаўся «неверагодны разгул нейкага гуманізму». Марыі раптам дазволілі месяц хадзіць у спартзалу.

«Мы так падазраваем, што гэты дазвол быў звязаны з тым, што трэба сфатаграфаваць, а потым усім распавядаць, як яна добра сядзела. Што ніякай дыскрымінацыі не было, ніякага ўціску, нічога», — выказвае сваё меркаванне Ларыса Шчыракова.

Яшчэ адзін выпадак, які характарызуе змену стаўлення да Марыі Калеснікавай, адбыўся напярэдадні вызвалення Шчыраковай:

«Вось літаральна ў сераду, калі мяне забралі з атрада і змясцілі ў каранцін перад вызваленнем, прыходжу я ў клуб. Сядаю, і Марыя побач са мной сядзіць. Гэта ўпершыню, калі мы мелі магчымасць перакінуцца некалькімі словамі. І там нейкая фонавая музыка грае. Мерапрыемства не пачалося. (…) Яна так адразу нам распавяла, што за музыка. (…) І Марыя кажа: «Я за тры з паловай гады першы раз тут».

Як згадвае Шчыракова, у той дзень у клубе загадчык кафедры з Гомельскага ўніверсітэта распавядаў пра дасягненні Беларусі за гады кіравання Лукашэнкі. І Марыя Калеснікава нават задала яму пытанне.

Падчас сустрэчы адбылася кур'ёзная сітуацыя. У канцы выступлення лектар падарыў калоніі кнігу Юрыя Васкрасенскага, пра якога сказаў: «Гэта былы кіраўнік штаба Бабарыкі».

«Ну і такая цішыня грабавая ў зале, і толькі Марыя як засмяялася: «Ха-ха-ха». Тыпу: які ён кіраўнік штаба? Мы пахаладзелі. Мы звычайна сядзім там як мышы», — успамінае Шчыракова.

Кульмінацыяй паказнога гуманізму, веяннем новых дзён стала арганізацыя адміністрацыяй калоніі праглядаў фільмаў пад адкрытым небам для найлепшых асуджаных. Сярод іх нечакана апынуліся і самыя вядомыя палітзняволеныя краіны:

«Там на сцяну праецыруецца які-небудзь фільм, на траўцы маты сцелюцца, пледзікі, кава-гарбатка, пячанюшкі. Там перадавікі вытворчасці, такія лепшыя людзі калоніі, што называецца, лепшыя асуджаныя.

І што вы думаеце? Сярод лепшых асуджаных апынуліся Золатава, Андрэева і Калеснікава. У першым шэрагу сядзелі там. То-бок раней гэта было, канечне, немагчыма, такога ніколі не было. Ну, і таксама іх сфатаграфавалі. Відаць, каб паказваць, як яны добра сядзелі».

Каментары14

  • Ё
    21.09.2025
    Ізноў расповяды пра неверагодную вясёласць, нафарбаваныя вусны , хіхі-хаха. Не пра беларускую мову з вуснаў Калеснікавай, а пра нафарбаваныя вусны. Усё гэта выглядае дзіўнавата.
  • Вадзя
    21.09.2025
    Да чаго гэты расповяд? Мо пра гуманізм турэмшчыкаў?Ці як.Акцэнты не пастаўлены
  • Все окей
    21.09.2025
    Ё, Что вам не так? У нас будет два Манделы. Один на мове, другая нет.

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі анансавалі першыя замаразкі і пахаладанне1

МЗС расказала пра пацярпелых беларусаў у Крыме3

Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод пацярпелых пры атацы УСУ на Крым32

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць