
За рэзалюцыю з падтрымкай тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны прагаласавалі 100 краін — членаў ААН, супраць — 11. Гэта Беларусь, Куба, Паўночная Карэя, Венесуэла, Зімбабвэ, Арменія, Балівія, Нікарагуа, Судан, Сірыя, ну і сама Расія.
Прадстаўніца ЗША у ААН Саманта Паўэр правярае тэлефон, у той час як прадстаўнік Расіі Віталій Чуркін праходзіць міма, а прадстаўнік Беларусі нешта піша, фота Ройтэрз.
Устрымаліся — 58, сярод іх Казахстан, Кітай, Індыя, Бразілія. Устрымаліся таксама Ірак, Афганістан, Егіпет, Паўднёвая Афрыка, Узбекістан.
Азербайджан галасаваў за. Туркменія, Кіргізія, Сербія не галасавалі.
Тэкст рэзалюцыі заклікае краіны не прызнаваць ўступленне Крыма ў склад Расіі на падставе вынікаў рэферэндуму 16 сакавіка.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары