Грамадства11

Пяткевіч адказала Ўхналёву

У суботу старшыня арганізацыйнага камітэту па правядзеньні 4 лістапада Сацыяльнага маршу Валеры Ўхналёў атрымаў адказ ад намесьніцы галавы адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч.

У суботу старшыня арганізацыйнага камітэту па правядзеньні 4 лістапада Сацыяльнага маршу Валеры Ўхналёў атрымаў адказ ад намесьніцы галавы адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч.

Напярэдадні акцыі яе заяўнікі даслалі лісты шмат каму з чыноўнікаў, апроч Пяткевіч, у сьпісе таксама былі прэм’ер‑міністар Сяргей Сідорскі, старшыня ФПБ Леанід Козік, сьпікер палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў.

«Натальля Пяткевіч адзначыла ў сваім лісьце, што яна зь вялікай цікавасьцю азнаёмілася з нашымі прапановамі адносна сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Разам з тым, яна лічыць, што такія пытаньне не вырашаюцца шлях масавых дэманстрацый. Такім чынам, можна меркаваць, што спн.Пяткевіч на марш ня прыйдзе. Яна таксама сказала, што ў гэты час улады займаюцца рэальным вырашэньнем гэтых пытаньняў, шукаюць шляхі адраснай дапамогі некаторым катэгорыям грамадзянаў, якія пазбавіліся льгот. Мы лічым такі адказ нашым посьпехам, бо летам заяўлялася, што ўсе пытаньні адносна сацыяльнай падтрымкі грамадзянаў вырашаныя. Цяпер яны мусяць канстатаваць адваротнае», — сказаў В.Ухналёў.

Натальлі Пяткевіч пісалі і заяўнікі Эўрапейскага маршу, але тады адказу не было. Апазыцыянэры лічаць, што адказаў ад іншых чыноўнікаў ня будзе, бо Натальля Пяткевіч выказала агульную пазыцыю ўладаў.

Нагадаем, што Сацыяльны марш пройдзе 4 лістапада. Ён пачнецца а 12:00 ля Акадэміі навук і скончыцца ў парку Дружбы народаў.

Зьміцер Панкавец

Каментары1

Цяпер чытаюць

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША перакідаюць на Блізкі Усход другі авіяносец і дзясяткі самалётаў8

«Прадалі 1647 купюр за 3 дні». Ажыятаж вакол памятнай банкноты Нацбанка не сціхае3

Стала вядома яшчэ пра аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расіі і трапіў у палон1

У паўднёвай Еўропе прайшлі мітынгі супраць турыстаў

Суседзі зрабілі кухню ў лоджыі, і цяпер у суседзяў чуваць звон посуду

«Абзвоньваем дзяцей, унукаў». Чыноўнікі з рулеткамі пайшлі правяраць вышыню травы на ўчастках беларусаў20

Маладзечанцы цягам трох дзён назіралі за маладой качкай, якая звалілася ў калодзеж фантана ў парку1

У Беларусі заўважылі фламінга?

Стала вядома, хто з’яўляецца хэдлайнерам Сходу неабыякавых — мерапрыемства апанентаў Ціханоўскай22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць