Грамадства

Як склаліся лёсы фігурантаў справы Мікалая Аўтуховіча?

У справе Мікалая Аўтуховіча, які мусіць выйсьці на волю 8 красавіка, фігуравалі яшчэ 3 чалавекі ў якасьці асуджаных, а таксама некалькі вядомых асобаў у якасьці пацярпелых. Як склаліся іх лёсы?

6 траўня 2010 году, амаль 4 гады таму, у Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь быў агучаны прысуд вядомаму прадпрымальніку з Ваўкавыску, былому кандыдату ў дэпутаты Нацыянальнага сходуМікалаю Аўтуховічу. Яго абвінавачвалі ў падрыхтоўцы ў 2005 годзе тэракту супроць тагачаснага старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі ды ў іншых злачынствах, сярод якіх суд знайшоў пацьверджаньне толькі аднаго — што прадпрымальнік незаконна захоўваў баявыя патроны. За гэта Аўтуховічу далі 5 гадоў зьняволеньня, а яшчэ 2 месяцы дадалі, бо менавіта 2 месяцы прадпрымальнік недасядзеў, калі яго вызвалілі пасьля першага прысуду, за нясплату падаткаў. Разам зь Мікалаем Аўтуховічам на лаве падсудных у Вярхоўным судзе апынуліся ягоны былы кіроўца і памочнік Аляксандар Ларын, супрацоўнік ягонай фірмы Ўладзімер Асіпенка і былы міліцыянт Міхаіл Казлоў. У справе фігуравалі ў якасьці пацярпелых вядомыя чыноўнікі: былы кіраўнік Гарадзеншчыны Ўладзімер Саўчанка і дзейны намесьнік міністра падаткаў і збораў Васіль Каменка. Як склаліся лёсы гэтых людзей за 4 гады, што мінулі ад працэсу?

У лістападзе 2010 году былы вайсковец з Ваўкавыску Ўладзімер Асіпенка выйшаў з-за кратаў на волю. З трох гадоў, якія суд прызначыў за пасобніцтва ў зьдзяйсьненьні злачынства, ён адбыў у калёніі менш за год, але з улікам сядзеньня ў сьледчым ізалятары зь лютага 2009 году, атрымалася якраз дзьве траціны тэрміну. Зараз Уладзімер Асіпенка жыве ў Ваўкавыску, на пэнсіі. Займаецца, як сам кажа, сямейнымі справамі.

«У мяне маці хварэла, я яе пахаваў у канцы мінулага году. Збольшага лічу, што я да гэтага спрычыніўся, што маці сышла з жыцьця раней і гэтак хутка, бо ўся гэтая гісторыя з арыштам…»

Таксама тры гады, паводле прысуду, атрымаў асабісты кіроўца Мікалая Аўтуховіча, жыхар Ваўкавыску Аляксандар Ларын, пра якога на працэсе стала вядома, што ён ужываў наркотыкі. Гэта Аляксандар Ларын даў паказаньні ў судзе, што нібыта ён з гранатамёта мусіў страляць па кватэры Ўладзімера Саўчанкі на замову Мікалая Аўтуховіча. Абвінавачаньне ў падрыхтоўцы замаху Аўтуховіч катэгарычна абверг, а паказаньні свайго кіроўцы назваў хлусьнёй на замову спэцслужбаў. Уладзімер Асіпенка таксама лічыць, што роля Ларына ў гэтай гісторыі — правакацыйная. 

«Я схіляюся да таго, што яго ўжо заслалі да Аўтуховіча з пэўнай мэтай. Хаця, магчыма, завэрбавалі і пасьля ягонага працаўладкаваньня да Аўтуховіча. У таго палова людзей вакол былі завэрбаваныя, калі ён вырашыў пайсьці ў дэпутаты».

Паводле Уладзімера Асіпенкі, Аляксандар Ларын вызваліўся прыкладна праз год пасьля яго. Зараз працуе ў Ваўкавыску, на станцыі абслугоўваньня аўтамабіляў. «Ва ўсякім разе, яшчэ паўгоду таму працаваў», — дадае спадар Асіпенка.

Былы міліцыянт Міхаіл Казлоў атрымаў 2 гады зьняволеньня за невыкананьне службовых абавязкаў. Паводле сьледзтва, Казлоў ведаў пра падрыхтоўку Аўтуховічам замаху на «губэрнатара» Саўчанку, але не спыніў ягоных дзеяньняў. І хаця сам замах ня быў даказаны, Міхаіла Казлова адправілі адбываць пакараньне ў калёнію «Віцьба», але ўжо ў жніўні 2010 году вызвалілі паводле амністыі. Зараз Міхаіл Казлоў працуе ў Гародні ў будаўнічай фірме, але ён ня стаў удакладняць, у якой, і ад інтэрвію адмовіўся.

А што вядома пра Ўладзімера Саўчанку, які на час працэсу ўжо ня быў гарадзенскім «губэрнатарам»? Чуткі тады і пасьля працэсу пра Саўчанку хадзілі самыя неверагодныя. Што нібыта ён быў пад сьледзтвам, што зьбіраўся ўцячы з краіны, але быў затрыманы. Так гэта ці не, пацьверджаньня не знайшлося. Вядома, што Саўчанка доўга не зьяўляўся ў суд на працэс над Аўтуховічам, дзе мусіў даваць паказаньні як пацярпелы, але 1 красавіка ў судзе ўсё ж выступіў. Сёньня я знайшоў Уладзімера Ягоравіча Саўчанку праз мабільны тэлефон — ён працуе генэральным дырэктарам агракамбіната «Мачулішчы». Але даведаўшыся, што яму звоніць карэспандэнт «Свабоды», спадар Саўчанка спаслаўся на занятасьць:

«Я зараз заняты. Званіце потым…»

Пазьнейшыя званкі да Ўладзімера Саўчанкі, аднак, засталіся без адказу.

Затое ня стаў ухіляцца ад размовы з журналістам намесьнік міністра падаткаў і збораў Васіль Каменка, які таксама фігураваў у справе Аўтуховіча як пацярпелы. Паводле кіроўцы Аляксандра Ларына, ён на загад Аўтуховіча нібыта сачыў за намесьнікам міністра, якога падазраваў у карупцыі. Спадар Каменка ня стаў камэнтаваць прысуд Аўтуховічу і ягоныя абвінавачваньні на свой адрас.

«Мне не выпадае камэнтаваць прысуд Аўтуховічу. Наколькі ведаю, зь ім пагадзілася і абарона Аўтуховіча, ці мне нешта невядома? А наконт вызваленьня, што я магу сказаць? Дзякуй Богу, што чалавек адбыў тое пакараньне, якое яму дзяржава вызначыла. Хацеў бы яму пажадаць, каб у яго ўсё складвалася добра ў жыцьці.»

Былы адвакат Павал Сапелка ўдакладніў, што прысуд Мікалаю Аўтуховічу ўступіў у сілу адразу пасьля агалошваньня, паколькі быў вынесены судом апошняй інстанцыі — Вярхоўным. «Прысуд мы абскардзілі ў парадку нагляду, як патрабуе закон, але яго пакінулі бязь зьменаў», — сказаў Павал Сапелка.

Мікалай Аўтуховіч да апошняга не прызнаваў сябе вінаватым, у тым ліку з гэтай прычыны адмаўляўся пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачалася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна4

Як выглядае беспілотнік, які сёння знайшлі ў Літве ФОТА2

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы26

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць