Надвор'е

Майскае надвор'е прыйдзе ў Беларусь ў найбліжэйшыя дні

Майскае надвор'е прыйдзе ў Беларусь у бліжэйшыя выхадныя, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

«Пасля дажджоў, якія ішлі на тэрыторыі краіны з першых дзён бягучага тыдня, уладу над надвор'ем узяў антыцыклон з Заходняй Еўропы, — дадала спецыяліст. — Сёння яго цэнтр перамясціўся на Беларусь — і дажджы спыніліся. Пры слабым ветры на большай частцы тэрыторыі краіны ярка засвяціла сонца».

Паводле слоў галоўнага сіноптыка, у бліжэйшыя суткі, 18 красавіка, антыцыклон перамесціцца на суседнія вобласці Расіі. На паўднёвы ўсход Беларусі з усходніх раёнаў Украіны пачне паступаць больш цёплае вільготнае паветра. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём дзе-нідзе магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў, па паўночным усходзе пры праясненнях будзе ад 0 да 3 градусаў са знакам мінус, днём паветра прагрэецца да плюс 11-16 градусаў, у паўднёвых раёнах — да 18.

Людміла Парашчук таксама адзначыла, што цёплае паветра прадоўжыць паступаць на тэрыторыю краіны і ў выхадныя.

«Пры гэтым на большай частцы тэрыторыі Беларусі ападкаў не прагназуецца, толькі месцамі па поўдні пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-10 градусаў, днём чакаецца ад 14 да 21 са знакам плюс.

«Крыху дыскамфорту дадасць парывісты вецер», - сказала прадстаўнік гідраметэацэнтра.

У пачатку наступнага тыдня цёплыя паветраныя масы ўсё яшчэ будуць уплываць на ўмовы надвор'я, але атмасферны ціск пачне падаць.

У сувязі з гэтым месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5-11 градусаў,

днём будзе 14-20 цяпла, у асобных раёнах паветра прагрэецца да 22 градусаў.

«Такі тэмпературны фон больш адпавядае другой палавіне мая», - падкрэсліла Людміла Парашчук.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць