Эканоміка11

Продаж піва ва ўпакоўцы аб'ёмам больш за два літры забароняць

З 22 ліпеня ў Беларусі будзе забаронены рознічны гандаль півам у палімернай ўпакоўцы аб'ёмам больш за два літры. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў №367 ад 18 красавіка 2014 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам таксама устанаўліваецца забарона на рознічны гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі ў гандлёвых аб'ектах і аб'ектах грамадскага харчавання: у памяшканнях, у якіх размешчаны ўстановы адукацыі, арганізацыі аховы здароўя (за выключэннем спецыяльных месцаў у санаторыях), дзіцячыя тэатральна-відовішчныя і культурна-асветніцкія ўстановы; у будынках вытворчых арганізацый і на аб'ектах будаўніцтва; у фізкультурна-аздараўленчых збудаваннях, за выключэннем стацыянарных аб'ектаў грамадскага харчавання; у будынках, у якіх размешчаны дзяржаўныя органы, за выключэннем стацыянарных аб'ектаў грамадскага харчавання; на аўтазаправачных станцыях, не абсталяваных асобным уваходам у аб'екты грамадскага харчавання.

Забарона, акрамя таго, распаўсюджваецца на дыетычныя сталовыя і дзіцячыя кафэ, перасоўныя сродкі разноснага гандлю, гандаль з выкарыстаннем электронных прылад, з прымяненнем інтэрнэт-тэхналогій.

Юрыдычныя асобы і ІП, якія не рэалізавалі піва ў спажывецкай палімернай тары аб'ёмам больш за два літры да 22 ліпеня, маюць права прадаваць яго да заканчэння тэрміну прыдатнасці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца6565

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік10

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру18

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча3

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома7

ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся65

ГрамадстваАбнаўляецца65

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць