Здарэнні11

У Мінску затрыманы арганізатар злачыннай групы, які быў у міжнародным вышуку ад 2009

У Мінску затрыманы арганізатар злачыннай групы, які знаходзіўся з 2009 года ў міжнародным вышуку. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК і Генеральнай пракуратурай спынена дзейнасць групы грамадзян, якія займаліся на працягу 2013-2014 гадоў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Яе ўдзельнікі атрымалі даход на суму больш як Br5 млрд.

У склад злачыннай групы ўваходзілі жыхары Мінска.

Яны выкарыстоўвалі рэквізіты, пячаткі і разліковыя рахункі падкантрольных ім індывідуальных прадпрымальнікаў для аказання паслуг сваім кліентам па правядзенні незаконных фінансавых аперацый па пераводзе безнаяўных беларускіх рублёў у наяўныя замежную валюту і беларускія рублі.

Работнікі фінансавай міліцыі ўстанавілі, што чацвёра індывідуальных прадпрымальнікаў, чые рэквізіты выкарыстоўваліся дадзенай групай грамадзян, зарэгістраваліся ў якасці такіх на платнай аснове без намеру ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць.

Па дадзеным факце Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК у дачыненні да групы грамадзян распачата крымінальная справа па ч.2 арт.233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць ) Крымінальнага кодэкса. У дачыненні да ІП, рэквізіты якіх выкарыстоўваліся для правядзення незаконных фінансавых аперацый, Генеральнай пракуратурай распачата чатыры крымінальныя справы па ч.2 арт.234 (ілжэпрадпрымальніцтва ).

Дэпартаментам фінансавых расследаванняў пры ўдзеле АМАП ГУУС Мінгарвыканкама і ДАІ УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы ўстаноўлена месцазнаходжанне ўсіх удзельнікаў злачыннай дзейнасці. Арганізатар групы, які знаходзіўся з 2009 года ў міжнародным вышуку, арыштаваны.

Акрамя таго, праведзена больш за 15 ператрусаў, падчас якіх канфіскавана больш за 10 адзінак камп'ютэрнай тэхнікі, бухгалтарскія дакументы і іншыя носьбіты інфармацыі, 8 пячатак індывідуальных прадпрымальнікаў.

Дарэчы, аперацыі па разліковых рахунках індывідуальных прадпрымальнікаў Дэпартаментам фінансавых расследаванняў ўжо былі прыпыненыя раней.

Па крымінальных справах вядзецца папярэдняе следства.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць