Культура55

Ці рэабілітуе Міклашэвіч Геніюш?

Больш за 70 вядомых грамадзян Беларусі падпісалі прадстаўленьне па рэабілітацыі Ларысы Геніюш і адправілі ўчора генпракурору.

Больш за 70 вядомых грамадзян Беларусі падпісалі прадстаўленне па рэабілітацыі Ларысы Геніюш

1 лістапада на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Пятра .Міклашэвіча Аргкамітэтам па ушанаванні ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, Саюзам беларускіх пісьменнікаў, РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» было накіравана прадстаўленне па рэабілітацыі вядомай беларускай паэткі Ларысы Геніюш.

Гэта прадстаўленне падпісалі акадэмік НАН Беларусі Радзім Гарэцкі, гісторык Ігар Кузняцоў, пісьменнікі Васіль Якавенка, Алесь Пашкевіч, Ніл Гілевіч, праваабаронцы Тацяна Процька, Гары Паганяйла і яшчэ больш за 70 вядомых грамадзян Беларусі.

З 1937 г. Ларыса Антонаўна жыла ў Чэхаславакіі, мела грамадзянства гэтай краіны. Аднак у 1948 г. па загадзе Масквы яна была рэпатрыявана ў СССР, дзе яе арыштавалі і асудзілі на 25 гадоў за «дапамогу міжнароднай буржуазіі ў ажыццяўленні варожай дзейнасці супраць СССР» і «контррэвалюцыйную дзейнасць».

Ларыса Геніюш была вызвалена толькі 1 ліпеня 1956 года, аднак несправядлівы прысуд так і не быў адменены.

Імя Ларысы Геніюш стаіць поруч з імёнамі Купалы і Коласа, Цёткі і іншых вядомых дзеячоў беларускай культуры. Пра высакароднасць яе думак і пачуццяў сведчаць яе кнігі «Невадам з Нёмана», «На чабары настоена» і інш. Па матывах аўтабіяграфічнай кнігі «Споведзь» на кінастудыі «Беларусьфільм» зняты мастацкі фільм «Птушкі без гнёздаў», пастаўлены спектакль «Белы сон». На студыі «Летапіс» пра Ларысу Антонаўну зняты дакументальны фільм «Вянок цярновы васількоў». У раённых цэнтрах Зэльва і Старыя Дарогі ёй пастаўлены помнікі.

Максім Танк пісаў: «Вершы Ларысы Геніюш не толькі выдатныя. Яны спалучаюць у сабе спрадвечны боль народа і боль чалавека, які прайшоў праз пякельныя выпрабаванні жыцця, чаго ў нашы часы не ўдавалась нават многім святым».

Паводле БХК

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА29

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі12

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг3

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА29

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць