На ўсходзе Украіны невядомыя ўзброеныя людзі адключылі лічбавае вяшчанне ўкраінскіх каналаў. З аналагавага пакета былі таксама выключаны Пяты канал і УТ-1.
На тэрыторыі тэлевышкі ў Данецку яшчэ з раніцы 28 красавіка знаходзіліся невядомыя ўзброеныя людзі. Пазней яны трапілі ў памяшканне і адключылі лічбавае эфірнае тэлебачанне ў стандарце DVBT-2.
Па інфармацыі супрацоўнікаў тэлецэнтра, невядомыя правялі перакамутацыю на трансляцыю расійскіх каналаў па прыкладзе Крыма.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары