Грамадства33

Мінскі аквапарк адкрыецца 11 мая

Аквапарк «Лебядзіны» адкрыецца для наведвальнікаў 11 мая. Аб гэтым кпаведаміла крэатыўны дырэктар камунальнага культурна-спартыўнага ўнітарнага прадпрыемства «Аква-Мінск» Аліна Змачынская.

Кошт білетаў у аквапарк будзе залежаць ад часу сутак і ўзросту наведвальнікаў.

У будныя дні з 10.00 да 17.00 дзве гадзіны ў аквазоне для дзяцей ад 3 да 13 гадоў будуць каштаваць Br80 тыс., для дзяцей ад 14 да 17 гадоў - Br100 тыс., даросламу гэта абыдзецца ў Br120 тыс., для пенсіянераў (ад 60 гадоў) і людзей з абмежаванымі магчымасцямі - у Br90 тыс. Дарослым, якія захочуць наведаць аквапарк у будныя дні з 17.00 да 23.00 або выхадныя з 10.00 да 23.00, за дзве гадзіны забаў трэба будзе заплаціць Br150 тыс., дзецям ад 3 да 13 гадоў - Br100 тыс., ад 14 да 17 гадоў - Br120 тыс., пенсіянерам і людзям з абмежаванымі магчымасцямі - Br110 тыс.

Для аматараў спартыўнага адпачынку ў комплексе будуць працаваць трэнажорная і фітнес-зала.

За разавы занятак аэробікай, пілатэсам, каланетыкай, стрэтчынгам, а таксама за аднагадзінны занятак, прысвечаны навучанню ўсходнім, эстрадным і танцам go - go, давядзецца заплаціць Br65 тыс. Індывідуальны ж занятак з трэнерам па фітнесе абыдзецца ў Br110 тыс. Наведванне разавага занятку ў трэнажорнай зале да 16.00 (занятак доўжыцца 90 мін.) будзе каштаваць Br55 тыс., пасля 16.00 - Br80 тыс.

У забаўляльным комплексе можна будзе наведаць рускую парыльню і грэчаскую лазні, фінскую саўну, турэцкі хамам, гарачую і сухую лазні, саляны пакой і купель, якія знаходзяцца ў цэнтры «Тэрыторыя SPA».

Двухгадзіннае наведванне водна-тэрмальнага цэнтра будзе каштаваць Br200 тыс., VIP-зона SPA (да 5 чалавек) абыдзецца ў Br300 тыс. за гадзіну.

Для тых, хто прыехаў здалёк, на тэрыторыі забаўляльнага комплексу працуе гасцініца «Аква-Мінск», якая мае 102 нумары і восем двухпавярховых гасцінічных хатак. Для аўтамабіляў пастаяльцаў прадугледжана паркоўка на 124 месцы.

Адначасова наведаць забаўляльны комплекс змогуць амаль 2 тыс. чалавек. Прапускная здольнасць аквапарку ў суткі складзе 7,8 тыс. чалавек летам і 6,7 тыс. у халодны час года.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным19

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве «Мерсэдэс» пратараніў «Табакерку»1

Лукашэнка запрасіў Трампа з сям'ёй у Беларусь12

«Даехаць сям'ёй да Вільні і назад, аддаўшы больш за 1,5 тысячы рублёў — гучыць з галіны фантастыкі, але гэта ператвараецца ў рэальнасць»6

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам44

Лукашэнка і Трамп паразмаўлялі па тэлефоне19

У Жабінкаўскім раёне зноў гарэла праваслаўная царква

«Сітуацыя нармалізуецца не раней за восень». Офіс Ціханоўскай плануе перамовы з Літвой наконт аўтобусаў7

Ніну Багінскую ўключылі ў «спіс экстрэмістаў»1

«Не адпавядае новай канцэпцыі». У Вільні з музея прыбралі экспазіцыю, прысвечаную Якубу Коласу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным19

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць