Усяго патроху1414

Пентагон падрыхтаваўся да зомбі-апакаліпсісу

Міністэрства абароны ЗША падрыхтавала план выратавання ў выпадку магчымага нападу арміі зомбі. Дакумент пад кодавай назвай CONOP 8888 трапіў у распараджэнне часопіса Foreign Policy.

Ён змяшчае падрабязную інструкцыю пра тое, як перажыць атаку жывых мерцвякоў і знішчыць іх. Акрамя таго, план змяшчае рэкамендацыі аб тым, як падтрымліваць закон і парадак пасля нападу зомбі.

«Гэты план уключае метадычныя рэкамендацыі для аб'яднанага камандавання амерыканскіх узброеных сілаў па распрацоўцы ўсёабдымнага сцэнара на выпадак надзвычайнай сітуацыі для абароны мірнага насельніцтва ад арды зомбі», — гаворыцца ў зводным аглядзе Пентагона.

Прадстаўнік Аб'яднанага стратэгічнага камандавання капітан Памэла Кунц пацвердзіла, што дакумент сапраўды размешчаны на сайце Пентагона і знаходзіцца ў абароненым доступе. Паводле яе слоў, дакумент з'яўляецца не пэўным планам дзеянняў ВС ЗША, а толькі магчымым метадам для планавання і адпрацоўкі любых ваенных сцэнарыяў.

Згодна з планам, існуе некалькі варыянтаў развіцця падзей у выпадку нападу зомбі. У найгоршым выпадку зомбі з высокім каэфіцыентам заразнасці з'ядаюць вялікую колькасць людзей і заражаюць іх. Пры такім раскладзе супрацьстаяць жывым мерцвякам практычна немагчыма.

Дакумент быў распрацаваны яшчэ ў красавіку 2011 года. Яго аўтары падкрэсліваюць ўсю сур'ёзнасць канцэпцыі. На думку аўтараў, зомбі могуць замяніць сабой абсалютнага любога меркаванага ворага. Выкарыстоўваючы вобраз жывых мерцвякоў замест рэальнай дзяржавы, можна пазбегнуць палітычнай падаплёкі. Аперацыя па выратаванні чалавецтва ад зомбі ў цэлым падобная да падаўлення антыўрадавых сіл. Таксама, як і ў выпадку з паўстанцамі, аперацыя праходзіць праз стадыі «стрымлівання», «перахоплівання ініцыятывы», «дамініравання», «стабілізацыі» і «аднаўлення грамадзянскай улады».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант43

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна20

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць