Самаабвешчаны прэм'ер-міністр Крыма Сяргей Аксёнаў забараніў да 6 чэрвеня масавыя мерапрыемствы на тэрыторыі паўвострава.
Свой «указ» ад 16 мая ён матывуе падзеямі на ўсходзе і поўдні Украіны, рызыкай правакацый, ахвяр і зрыву курортнага сезону.
Падкантрольным яму органам улады ён даручыў адмяніць запланаваныя масавыя мерапрыемствы.
На 18 мая крымскія татары планавалі мітынгі і шэсці, прысвечаныя Дню памяці ахвяраў дэпартацыі з Крыма.
На крымскіх татараў у анексаваным Крыме аказваецца ўсялякі ціск праз іх праўкраінскую пазіцыю.
Каментары