Свет1616

Украінцы выменялі расійскіх псеўдарэпарцёраў з «LifeNews», якіх захапілі разам з баевікамі

AP Photo/Musa Sadulayev

Супрацоўнікі расійскага «LifeNews» Марат Сайчанка і Алег Сідзякін сцвярджаюць, што ракетны комплекс, у перавозцы якога іх абвінавачвалі ва Украіне, ім падкінулі ўкраінскія вайскоўцы.

Пра гэта яны заявілі на прэс-канферэнцыі пасля вызвалення з Украіны.

«Як нам патлумачылі вайскоўцы, калі мы яшчэ былі ў аэрапорце, мы знаходзіліся ў месцы баявога сутыкнення. Яны паказалі нам расстраляную машыну, сказалі, што там некалькі трупаў тэрарыстаў, і што там знайшлі велізарную ўстаноўку», — сказаў Сайчанка.

«На той момант мы не ведалі, як яна называецца, але цяпер мы ведаем, што гэта ПЗРК — пускавы зенітна-ракетны комплекс», — дадаў ён.

«Калі мы ўбачылі, што нас «спакавалі» у БТР, нам яе ж падсунулі, і потым яна ж была з намі ў верталёце», — заявіў Сайчанка.

Сайчанка і Сідзякін былі затрыманыя ў Краматорску ў сярэдзіне мая, іх абвінавачвалі ў садзейнічанні прарасейскім баявікам.

У ноч на 25 мая кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што яны вызваленыя.

Супрацоўнікаў «LifeNews» даставілі ў Грозны, затым у Маскву.

Сайчанка фактычна прызнаўся ў аднабаковым асвятленні падзей, адзначыўшы, што яны мелі зносіны толькі з «апалчэнцамі», а каментароў украінскіх сілавікоў не бралі.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі7

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

У гістарычных храмах Беларусі вешаюць прыборы з загадкавай тэхналогіяй. У Акадэміі навук кажуць, што яна немагчымая10

Азаронак пра «Укантакце»: Вы, буржуі, будзеце выконваць указанні беларускай улады21

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі7

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць