Афіша99

«Казачны сьвет» у Менску

13 лістапада ў сталіцы стартуе фэстываль дзіцячага швэдзкага кіно, прысьвечаны 100-гадоваму юбілею Астрыд Ліндгрэн. Усе фільмы — у беларускім перакладзе.

13 лістапада ў сталіцы стартуе фэстываль дзіцячага швэдзкага кіно, прысьвечаны 100-гадоваму юбілею Астрыд Ліндгрэн. Усе фільмы — у беларускім перакладзе.

Знакамітая казачніца ўмела не проста прыдумляць цікавыя гісторыі, яна разумела пачуцьці і патрэбы дзяцей, валодала рэдкай здольнасьцю казаць пра складаныя філязофскія праблемы з пазыцыі дзіцяці. А яе героі — Малы і Карлсан, Пэпі доўгая панчоха і Калі Блюмквіст — назаўсёды засталіся ў памяці цэлых пакаленьняў.

Увазе маленькіх гледачоў прапаноўваюцца фільмы па матывах твораў Астрыд Ліндгрэн.

Так, 13 лістапада вы можаце праглядзець «Маленькага Нільса і Карлсана» (прыгоды хлапца, які аднойчы пачуў шоргат пад ложкам і ўбачыў там зьбянтэжанага маленькага хлопчыка). 14 лістапада адбудзецца паказ фільму «Ўсе нашы дзеці з Булербю» (прыгоды сяброў у пошуках кладаў на востраве; гэта фільм пра дзяцей, для дзяцей і для тых дарослых, якія памятаюць, што значыць быць малым). А 15 лістапада вас чакае стужка «Браты Львінае сэрца» (пра братоў, якія пасля смерці сустрэліся ў чарадзейнай краіне Нангіяле, дзе адважваюцца дапамагчы мясцовым жыхарам, якія церпяць ад ад чорнага рыцара Тэнгіла і ягонага цмока Катлы).

Усе фільмы маюць англійскія субтытры і беларускі пераклад.

Паказы адбудуцца ў кінатэатры «Цэнтральны» у 11.00 і 15.30.

Каментары9

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек16

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?23

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек16

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць