Музыка11

Гурт Amaroka зрэагаваў на забарону канцэрта новым сінглам

Сёння стала вядома, што забаронены канцэрт беларускага гурту Amaroka, які меўся адбыцца ў клубе 5 чэрвеня.

Па інфармацыі Tuzin.fm. абурэньне ідэолягаў выклікаў выступ гурта на Майдане, а таксама ўдзел у канцэрце-акцыі «Салідарны зь Беларусьсю» разам з гуртом «Ляпіс Трубяцкі».

Лідэр каманды Зьміцер Афанасенка з гэтай нагоды не пераймаецца і нават у нечым удзячны пільнуючым органам – за тое, што паставілі ў шэраг з самымі паважанымі беларускімі выканаўцамі, якія таксама неаднойчы трапілі пад забарону. «Гэтыя гурты дакладна застануцца ў гісторыі і ў сэрцах іх прыхільнікаў, а чыноўнікі хутка зьнікнуць з пасадаў бязь сьледу і ніхто пра іх не згадае».

Каб суцешыць сваіх прыхільнікаў, гурт Amaroka вырашыў прадставіць на Tuzin.fm свой новы сынгл «Pa viehah». У сынгл увайшлі дзьве новыя песьні «Масты» і «Па венах», якія анансуюць новы канцэптуальны альбом гурта «Virus», што выйдзе ўжо ў сярэдзіне чэрвеня.

Удзельнікі каманды так тлумачаць канцэпцыю альбому і сынглу, які яго анансуе:

«Мы стараліся зрабіць канцэптуальны альбом і з дапамогай гэтага сынглу запускаем наш музычны «вірус». Можна ўжо пабачыць і вокладку будучага альбому, на якой чатырма сымбалямі перадаем з чаго складаецца «Virus»: нотка – кампанэнт «творчасьць», сэрца – кампанэнт «каханьне», Беларусь – кампанэнт «патрыятызм», вусны – кампанэнт «пяшчота». Гэтыя кампанэнты галоўныя ў творчасьці AMAROKA і мы хочам, каб слухаючы нашыя песьні людзі падхоплівалі гэты вірус».

 У межах прамоцыі альбому гурт плянуе выдаць новы альбом незвычайным вірусным спосабам, які пакуль трымае ў сакрэце, а таксама завітаць у Менгарвыканкам і падарыць яго ідэолягам.

Таксама Amaroka рыхтуецца да серыі летніх канцэртаў, праўда пакуль што не ў Беларусі, а толькі за мяжою.

Паслухаць песні можна тут

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў1

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў13

На Гомельшчыне дрэва ўпала на рэйсавы аўтобус з пасажырамі

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за апошнія 16 гадоў4

З'явіліся антуражныя ФОТЫ, як выглядае былая Валадарка не толькі звонку, але і знутры5

Белы дом уключыў у склад Рады міру замест Беларусі Бельгію26

«Магія па-за Хогвартсам». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму выяву майстра на бляшанках з півам друкуюць дагары нагамі5

Трамп у Давосе быў з заўважным сіняком на левай руцэ ФОТАФАКТ6

Мукавозчык нафантазіраваў свой дыялог па тэлефоне з Калеснікавай. Ніякай размовы, натуральна, не было19

Вікторыя Кульша, якую судзілі зноў і зноў пяць разоў: Калі на зямлі існуе пекла, то яно ў калоніі ў Зарэччы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў1

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць