Грамадства11

Дзяніс Мельянцоў: Запыт на рэформы ў беларускім грамадстве ёсць

Але як звесці разам ініцыятывы ўлады, апазіцыі, бізнэсу і трэцяга сектара?

Праект «Рэфорум» уступае ў актыўную фазу. Ужо ў чэрвені пройдзе форум, удзельнікі якога вызначаць першы прыярытэт для рэфармавання, над якім пачне працу экспертная група. Першую задачу перад экспертамі паставяць партыі і трэці сектар.

Пра «чоўнавую дыпламатыю» і чаму беларусы маюць патрэбу не ў рэвалюцыйных праграмах, а ў ідэях, якія могуць быць рэалізаваны тут і цяпер, — старшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Дзяніс Мельянцоў.

— У студзені 2014 было абвешчана пра старт «Рэфорума». Прайшло чатыры месяцы. Як развіваецца праект?

— Мэта праекта — распрацоўка канкрэтных прапаноў па рэформах у розных галінах. Самы галоўны выклік праекта — неабходнасць аб'яднаць інтарэсы і чакання, якія дамінуюць у розных групах беларускага грамадства. Для гэтага плануецца правесці некалькі форумаў, ключавая задача якіх якраз у тым, каб звесці разам ініцыятывы ўсіх гэтых груп: і бізнэс-асацыяцый, і ўладных структур, і палітычнай апазіцыі, і трэцяга сектара. Некалькі месяцаў у нас сышло на «чоўнавую дыпламатыю» — мы імкнуліся максімальна задаволіць інтарэсы ўсіх зацікаўленых бакоў.

З урадам, вядома, у нашай сітуацыі працаваць складаней за ўсё. Хоць кантакты ў нас ёсць, хоць бы на нефармальным узроўні. Няпроста было і з грамадзянскай супольнасцю, і з апазіцыяй — бо розныя групы глядзяць на гэты праект па-рознаму. Але разам нам удалося стварыць схему, і зараз мы гатовыя да таго, каб на наступным тыдні правесці пасяджэнне рады «Рэфорума», а тыдні праз два — першы форум для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі. Так што цяпер мы якраз на старце актыўнай фазы праекта.

Акрамя таго, на падрыхтоўчым этапе мы правялі нацыянальнае апытанне. Быў распрацаваны спецыяльны апытальнік, праведзеныя інтэрв'ю з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі. Атрыманыя дадзеныя ўжо ў апрацоўцы ў сацыёлагаў. Пакуль я не магу выдаваць вынікі даследавання, але скажу так: некаторыя дадзеныя прывялі нас у замяшанне. Іншыя — узрадавалі. Вядома, апытанне праводзілася ў разгар украінскага крызісу, і гэта не магло не адбіцца на стаўленні да рэформаў і шляхах іх правядзення. У бліжэйшы час мы апублікуем вынікі гэтага апытання, але ў цэлым відавочна: запыт на рэформы ў нашым грамадстве ёсць.

Цяпер слова за форумамі, якія вызначаць тыя прыярытэты і напрамкі, за якія возьмуцца канкрэтныя экспертныя групы.

— А што выклікае ў Вас аптымізм? Неаднаразова на працягу апошніх гадоў шматлікія структуры і інстытуты распрацоўвалі розныя канцэпцыі рэформаў. І ўсе гэтыя канцэпцыі так і засталіся незапатрабаванымі і нерэалізаванымі. У вас ёсць падставы меркаваць, што распрацоўкі «Рэфорума» чакае іншы лёс?

— Наш праект адрозніваецца ад таго, што рабілася да гэтага часу. Па-першае, усе папярэднія канцэпцыі распрацоўваліся даследчымі цэнтрамі або па ўласнай ініцыятыве, або па замове палітычных партый. І іх аўтары зыходзілі з уласнага разумення таго, як гэта павінна быць. Інавацыйнасць нашага праекта ў тым, што мы імкнёмся аб'яднаць інтарэсы розных груп і зачапіць максімальны спектр магчымых рэформаў. Мы хочам зрабіць прадукт, які могуць выкарыстоўваць у сваіх праграмах і палітычная апазіцыя, і грамадзянская супольнасць, і дзяржава, і бізнэс-супольнасці. І такія прыклады ёсць — наша аналітычнае даследаванне ў тым, як Беларусі ўвайсці ў ТОП-30 краін з найлепшымі ўмовамі для вядзення бізнэсу, было часткова выкарыстана дзяржавай.

— І ў ТОП-30 мы ў выніку ўвайшлі.

— Вось іменна.

Па-другое, мы з партнёрамі зрабілі рэестр усіх напрацовак у галіне рэформаў, якія ў нас былі зробленыя за гэтыя гады. Нешта будзе ўлічана, хоць многае там, вядома, ужо састарэла. Але нішто, па меншай меры, не будзе забыта.

— Але пры такім падыходзе ёсць і іншая рызыка: ствараючы канцэпцыю, якая задаволіць усіх без выключэння — а ва ўсіх гэтых групах з вялікай доляй верагоднасці можа быць зусім рознае бачанне будучыні нашай краіны — мы атрымаем замест комплексу рэформаў набор супярэчлівых адзін аднаму крокаў.

— Калі рэфармаваць краіну, як кажуць, з падмурка, патрэбна, вядома, адзіная лінія. Але наш праект — спадчыннік і частка «Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі». У нас няма задачы рыхтаваць рэвалюцыйную праграму. Мы павінны выпрацаваць ідэі, якія могуць быць рэалізаваны тут і цяпер, у нашых сучасных умовах. Хутчэй, наша задача — вызначыць праблемныя месцы, «белыя плямы» ў дзейным заканадаўстве і прапанаваць напрацоўкі, якія палепшылі б сітуацыю і задаволілі б як грамадзянскую супольнасць, так і дзяржаву.

— Літаральна гэтымі днямі вядомы рэфарматар Каха Бендукідзэ перасцерагаў суседнюю Украіну ад страты часу на распрацоўку складаных канцэпцый, прапаноўваючы неадкладна вырашаць існуючыя праблемы, прычым хірургічным шляхам. А мы, не кажу ўжо пра хірургіі, які дзясятак гадоў усё ніяк не можам сабрацца з думкамі і нарэшце зразумець: а чаго мы наогул хочам? Гэта прэтэнзія, вядома, не да экспертнай супольнасці. Але калі ўжо закранулі гэтую тэму — сёння, па вашых адчуваннях, розныя групы гатовыя сесці і вырашыць, якой быць краіне? У тым ліку і пры дапамозе «Рэфорума»?

— Пытанне складанае. Тое, пра што вы кажаце — гэта, хутчэй, палітычны працэс. Мы, напэўна, пакуль далёкія ад такога кансэнсусу. Але, з іншага боку, дзяржаўныя структуры паступова паляпшаюць сітуацыю ў эканоміцы. Бізнэс-клімат стаў значна камфортнейшы. Па ўмовах падаткаабкладання для малога і сярэдняга бізнэсу Беларусь сёння лепшая ў рэгіёне. Наш урад гатовы нешта ўдасканальваць, адаптаваць нейкія ідэі да нашай сітуацыі. І ён гэта робіць досыць паспяхова, выкарыстоўваючы шматлікіх напрацоўкі незалежных даследчых цэнтраў.

— Прыкладна ў сярэдзіне чэрвеня адбудзецца першы форум у межах праекта. Вашы чаканні ад гэтага форуму?

— Першы форум збярэ прадстаўнікоў палітычных партый і грамадзянскай супольнасці. Форум па фармаце будзе адкрытым, а значыць, яго ўдзельнікі могуць запрашаць прадстаўнікоў іншых арганізацый, калі яны палічаць гэта неабходным.

Галоўная задача форуму — прыняць прыярытэт. Гэта значыць, кірунак для працы нашай экспертнай групы. Скажам, форум вырашае: найбольш актуальная для нас сёння рэформа ў галіне аховы здароўя. Значыць, эксперты пачнуць працу над гэтай задачай. Акрамя распрацоўкі канкрэтных прапаноў, яны будуць праводзіць скрынінг заканадаўства, каб зразумець, што менавіта і дзе трэба мяняць, каб рэформа запрацавала, і падлічваць кошт гэтых рэформаў.

Так што мы чакаем ад форуму пастаноўкі задачы. Прадстаўнікі палітычных партый і грамадзянскай супольнасці павінны будуць дамовіцца паміж сабой аб тым, які менавіта кірунак стане прыярытэтам.

Даведка «Заўтра тваёй краіны»

У студзені 2014 года ў межах Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацыі Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) прыступіў да рэалізацыі праекта «Рэфорум». Асноўная задача — праз правядзенне нацыянальных апытанняў і камунікацыю з мэтавымі аўдыторыямі (улада, бізнэс, грамадзянская супольнасць) вызначыць сферы, якія маюць патрэбу ў рэфармаванні, і выпрацаваць канкрэтныя прапановы сіламі беларускіх і міжнародных экспертаў. Галоўная мэта праекта — павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускага грамадства за кошт стварэння канкрэтных прапаноў па рэфармаванні розных сфераў.

Праект разлічаны на 2 гады і падзелены на 4 этапы працягласцю па паўгода кожны: 6 месяцаў — мінімальны тэрмін для распрацоўкі канкрэтных прапаноў пасля атрымання замовы. Вызначаць «замову» для экспертных груп будуць 4 мэтавыя аўдыторыі: улада, бізнэс, грамадзянская супольнасць і грамадства ў цэлым. У выніку гэтых мерапрыемстваў будуць атрыманыя 16 прапаноў рэформаў (4х4). Праект рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі67

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і краіны Еўропы падрыхтавалі прапановы плана падтрымкі Украіны пасля вайны1

Навукоўцы даказалі марнасць інтэрнэт-спрэчак: ніхто не мяняе думку, а вынікі не рэпрэзентуюць большую частку грамадства20

Навуковец папярэдзіў пра схаваныя рызыкі для здароўя ад бутыляванай вады1

Сэрвіс Kolobike пачаў распрадаваць свае ровары. Кампанію чакае рэарганізацыя ці ліквідацыя2

Дачка міністра Маркава абвінаваціла Павука ў планаванні серыі тэлефонных тэрарыстычных атак падчас УНС13

З'явілася першае ФОТА Паўла Севярынца пасля вызвалення18

Суд у Екацярынбургу палічыў, што расійскую армію дыскрэдытуе верш Маякоўскага стогадовай даўніны2

Футбаліста, які асуджаў гвалт у 2020‑м і напад на Украіну, прымусілі за гэта каяцца1

Пазняк пра Бабарыку і Калеснікаву: Ніякая турма не пераробіць такіх102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі67

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць