Свет22

ФІФА забараніла Расіі прымаць крымскія клубы ў свой чэмпіянат ДАКУМЕНТ

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) выступіла супраць расейскіх планаў па футбольнай «анексіі» Крыма.

Пра гэта паведамляецца ў дакуменце, адрасаваным Расійскаму футбольнаму саюзу (РФС) і падпісаны генеральным сакратаром ФІФА Жэромам Вальку, інфармуе «Футбольны клуб».

«У гэтым кантэксце мы хацелі б падкрэсліць, што згодна з арт. 84 Статута ФІФА асацыяцыі, лігі або клубы, афіліраваныя да члена ФІФА, могуць далучыцца да іншага члена ФІФА ці ўдзельнічаць у спаборніцтвах на тэрыторыі гэтага члена ў выключных абставінах.

Больш за тое, у кожным такім выпадку дазвол павінен давацца абедзвюма адпаведнымі Асацыяцыямі Членамі ФІФА. У выпадку, які Вы прадставілі нашай увазе, выглядае, што РФС мае намер афіліраваць асацыяцыі і клубы, якія ўжо афіліраваныя да Федэрацыі футбола Украіны, а ў такім разе павінен прымяняцца арт. 84 Статута ФІФА.

… Улічваючы, што прававая і фактычная сітуацыя, якая адносіцца да Вашага запыта, не ясная, мы паважліва паведамляем Вам, што мы не можам разгледзець пытанне аб адабрэнні на дадзеным этапе. Больш за тое, мы настойліва рэкамендуем, каб Генеральная асамблея РФС не афіліравала адпаведныя асацыяцыі і клубы да таго, як будзе растлумачана прававая і фактычная сітуацыя і будуць атрыманы адпаведныя дазволы згодна з арт. 84 Статута ФІФА, пры наяўнасці неабходных умоў для гэтага.

Акрамя таго, мы рэкамендуем праінфармаваць УЕФА аб гэтай сітуацыі, паколькі відавочна, што гэтае пытанне тычыцца пераходу асацыяцый і клубаў з адной з яе асацыяцыі ў іншую», — гаворыцца ў лісце.

Нагадаем, у Расіі заяўлялі, што няма перашкод для таго, каб перавесці каманды з Крыма ў свой чэмпіянат.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі21

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі39

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі21

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць