Грамадства55

Лукашэнка прапаноўваў Мілошавічу ЗРК С-300 і ваенныя самалёты

У 1990-х гадах Аляксандр Лукашэнка быў гатовы дапамагчы Слабадану Мілошавічу зенітна-ракетнымі комплексамі С-300 і ваеннымі самалётамі, аднак тагачасны прэзідэнт Югаславіі адмовіўся. Ён не верыў, што НАТО «можа ажыццявіць такую агрэсію».

Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў 9 чэрвеня ў інтэрв'ю сербскім СМІ (стэнаграма апублікавана 10 чэрвеня ў белградскай газеце «Политика»).

«Так, шчыра кажучы, мы са сп. Мілошавічам разглядалі такі варыянт дапамогі. І не толькі з С-300, але і самалётамі. Мы распрацавалі і маршруты. Мы знайшлі герояў пілотаў у Беларусі, якія паспрабавалі б непрыкметна прыляцець у Сербію. Гэта была вельмі рызыкоўная, але ж гэта ваенныя самалёты, знішчальнікі, а не грамадзянскія», — сказаў Лукашэнка. Паводле слоў афіцыйнага лідара, у такіх самалётаў абмежаваная далёкасць палёту без дазапраўкі, тым больш калі на борце зброя. Ён сустрэўся з лётчыкамі і акрэсліў усе рызыкі. «Яны сказалі, што гатовы ляцець і прайсці незаўважанымі цераз Украіну, паколькі ведалі там шляхі», — заявіў Лукашэнка.

Слабадан Мілошавіч ад дапамогі адмовіўся, а калі НАТО пачало аперацыю, перапраўляць у Югаславію ЗРК было ўжо позна — пачалася блакада. «Мілошавіч казаў мне: нам бы хоць адзін ваш С-300, і ўсё было б закончана. Я адказаў, што трэба было думаць раней, тым больш што мы прапаноўвалі», — заявіў Лукашэнка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава17

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава17

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць