На правах рэкламы

Выйграй квіткі на музычны фестываль у Бельгіі

Хочаш адпачыць на крутым музычным фэсце?

З 17 па 20 ліпеня 2014 г. у Бельгіі адбудзецца легендарны Dour Festival. Ужо ў дваццаць шосты раз фестываль збірае прыхільнікаў добрай музыкі на чатыры дні драйву, адпачынку і пазітыўных эмоцый.

Фестываль праходзіць у франкамоўнай вёсцы Dour, якая месціцца ў Валоніі, у графстве Эно. Цягам чатырох дзён на шасці сцэнах выступяць 200 гуртоў і дыджэяў. Сярод зорак сёлетняга фестывалю – 65daysofstatic, Apaches, Baauer, Blonde Readhead, Bonobo, Breton, Cypress Hill, Gallows, Kaiser Chiefs, Klaxons, Kreator, Madball, Mogwai, Phoenix, Soulfly, The Notwist, Within Temptation і шмат якія іншыя.

Як даехаць?

З Беларусі на фестываль прасцей за ўсё даляцець з Вільні да Брусэля, а адтуль дабрацца цягніком да станцыі Saint-Ghislain. Ад станцыі да фестывалю некалькі разоў на дзень будзе ездзіць бясплатны аўтобус. Іншыя магчымасці даезду шукай тут.

Дзе спыніцца?

На тэрыторыі фэсту прадугледжана намётавае поле, а на сайце можна знайсці спіс гатэляў, хостэлаў і кемпінгаў.

Практычныя парады

Тым, хто жадае cпыніцца ў кемпінгу, раім узяць з сабой спальны мех, куртку або плашч – на выпадак, калі бельгійскае надвор’е будзе не вельмі спрыяльным. Таксама не забывайцеся на крэм ад загару і капялюш. Іншыя практычныя парады шукай тут.

Квіткі

Квіткі каштуюць ад 50 € (уваход на 1 дзень) да 130 € (на ўсе 4 дні + месца ў кемпінгу). Іх можна набыць тут.

Хочаш выйграць квіток на фестываль?

Вазьмі ўдзел у нашым конкурсе «Квіток на Dour Festival» і выйграй адзін з 25 квіткоў на дзве асобы разам з кемпінгам! Для ўдзелу ў конкурсе трэба адказаць на наступныя пытанні:

1. У якім годзе ў фестывалі ўпершыню ўдзельнічаў брытанскі музыка Bonobo, адзін з сёлетніх удзельнікаў фестывалю?

2. На якой сцэне і ў які дзень выступіць гурт Phoenix?

3. Якога чысла і а якой гадзіне адкрыецца фестывальны кемпінг?

4. Колькі будзе каштаваць на кемпінгу душ?

Крытэрам для вызначэння пераможцы будзе дакладнасць і хуткасць адказаў на пытанні. Пераможцаў вызначыць журы, створанае арганізатарамі конкурсу.

 

Перамогуць тыя, хто першымі дашлюць правільныя адказы на мэйл [email protected]. Адказы прымаюцца да 25 чэрвеня 2014 г., 23:59.

Пераможцы будуць праінфармаваныя пра вынікі да 30 чэрвеня 2014 г.

ТАА «Ірвінга група» УНП 191751509

X

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню27

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Крывавая страляніна: што адбываецца паміж Камбоджай і Тайландам?

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню27

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць