Грамадства1010

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

У Андрэя Бераставога больш за 20 гадоў досведу працы ў дызайне, а апошнія 15 ён працуе ў IT. У другой палове 2024-га яго затрымалі — падобна, прычына ў каментарах у тэлеграме.

Андрэй Бераставы. Фота з ягонага Linkedin

Андрэю Бераставому 44 гады. Ён гамяльчук. У 1999-м скончыў Гомельскі машынабудаўнічы каледж.

З канца 2002 года ён працуе ў IT і займаецца дызайнам. Пачынаў як графічны дызайнер у беларускіх студыях Artlex і Kashan. Там ён ствараў дызайн упакоўкі, прамацыйных прадуктаў, дызайн сайтаў і гэтак далей.

Апошнія 15 гадоў ён займаўся UX/UI-дызайнам — стварэннем зручных для карыстальніка інтэрфейсаў і візуальнага афармлення для праграм і вэб-прадуктаў. Ён працаваў у міжнароднай ІТ-кампаніі Add-in Express/Ablebits, дзе прайшоў шлях ад дызайнера да кіраўніка дызайн-каманды. З сакавіка 2023-га перайшоў на працу як вядучы UX/UI дызайнер у грузінскі офіс кампаніі. Вядома, што перыядычна ездзіў у Беларусь.

Андрэй Бераставы. Фота з ягонага фэйсбука

У кампаніі Ablebits Андрэй Бераставы працаваў над дызайнам розных прадуктаў, у тым ліку над мабільнай праграмай Meds and Pill Reminder, якая дапамагае не забываць пра лекі.

У Бераставога шмат хобі. Напрыклад, ён рабіў сайт рускамоўнай супольнасці карыстальнікаў навігатара Waze — waze.su. Таксама вырошчваў ягады і рабіў пра гэта рэсурс, дзе распавядаў, як правільна іх даглядаць.

Апошні раз Андрэй нешта каментаваў у тэлеграме ў жніўні 2024 года. Імаверна, яго затрымалі напрыканцы жніўня або ў пачатку верасня 2024-га — ён акурат пісаў, што едзе ў Беларусь.

Скрыншот з сайта Бераставога, дзе ён вучыў вырошчваць ягады

Мужчыну асудзілі ў 2025 годзе па чатырох артыкулах — «заклікі да прычынення шкоды Беларусі» (ч.3 арт. 361 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч.2 арт. 367 КК), «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч.1 і ч.2 арт. 361-2 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч.1 арт. 342 КК).

Зразумела толькі, што падставай маглі стаць каментары Бераставога ў тэлеграме. Ён карыстаўся старым акаўнтам, прывязаным да ягонага ўласнага беларускага нумару, і старым нікнэймам, які выкарыстоўваў паўсюль.

Бераставому пагражала да 12 гадоў калоніі. Сутнасць абвінавачанняў і дакладны прысуд невядомыя, але мужчына застаўся ў зняволенні.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Выбор
    24.07.2025
    У каждого белоруса есть выбор, и он, чёрт побери, прекрасно знает, что его ждёт, как только до него дотянутся синие пальцы слабовиков. Любой контакт с режимом — это игра с огнём. И в этой игре ты почти всегда проиграешь, если, конечно, не пойдёшь на сотрудничество
  • даведка
    24.07.2025
    КГБ пересажал столько крутых айтишников, а собственный сайт починить не может.
  • Хрыч
    24.07.2025
    "Крутые айтишники" сюда на свет что ли слетаются,как мотыльки?

Цяпер чытаюць

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Усе навіны →
Усе навіны

Картэж віцэ-прэзідэнта ЗША трапіў пад асколкі снарада3

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры11

Церцель сказаў, што вядзецца праца, каб арганізаваць размову Лукашэнкі з Зяленскім16

У Telegram пачалі рэкламаваць прыкладанне Telega, але яго стварылі ў Расіі6

Трамп заклікаў Зяленскага пагадзіцца на ўмовы Расіі 27

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 10

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе3

Школьнікаў, якія «праводзілі эксперымент» з порахам ад петардаў, даставілі ў бальніцу3

На Камароўскім рынку адкрылася новае месца з фастфудам: прапануюць бульбу па-бельгійску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць