Эканоміка11

З 1 жніўня мікрафінансавым арганізацыям забароняць выдаваць пазыкі насельніцтву

З 1 жніўня мікрафінансавым арганізацыям будзе забаронена прыцягваць сродкі насельніцтва. Гэта прадугледжана праектам указа прэзідэнта, які можа быць прыняты найбліжэйшым часам. 

У абгрунтаванні да праекта ўказа паведамляецца, што мікрафінансавыя арганізацыі не заўсёды выконваюць абавязацельствы, узятыя перад насельніцтвам. 

Так, у красавіку гэтага года Нацбанк атрымаў некалькі скаргаў ад укладчыкаў аднаго са спажывецкіх кааператываў, якія сутыкнуліся з праблемай вяртання сваіх грашовых сродкаў, даручаных мікрафінансавай арганізацыі. 

У абгрунтаванні да праекта ўказа таксама паведамляецца аб прыкладах нядобрасумленнай рэкламы мікрафінансавых арганізацый, скіраванай на атрыманне сродкаў фізічных асоб. 

Паводле меркавання беларускіх эканамістаў, увядзенне забароны на прыцягненне мікрафінансавымі арганізацыямі сродкаў фізічных асоб апраўдана. 

«У аснове падрыхтаванага рашэння ляжыць імкненне Нацбанка абараніць сродкі насельніцтва. Прапанаваная забарона — заслон для дзейнасці фінансавых пірамід. Прыклады асобных мікрафінансавых арганізацый пацвярджаюць, што ў іх дзейнасці праглядаліся прыкметы, характэрныя для такіх пірамід», — гаворыць фінансавы аналітык Даследчай групы BusinessForecast.by Аляксандр Муха. 

Эксперты звяртаюць увагу, што для атрымання права прыцягваць сродкі насельніцтва беларускія банкі абавязаныя выканаць шэраг сур'ёзных ліцэнзійных патрабаванняў. Улічваючы гэта, у свой час было прынята рашэнне аб тым, што дзяржава гарантуе насельніцтву вяртанне банкаўскіх укладаў. 

«На ўклад мікрафінансавых арганізацый па зразумелых прычынах гэтыя гарантыі не распаўсюджваюцца. Зразумела, такая сітуацыя стварае пэўныя рызыкі для насельніцтва. Частка ўкладчыкаў не мае адпаведнай фінансавай падрыхтоўкі, каб ацаніць магчымыя рызыкі», — адзначае эканаміст Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Анастасія Лузгіна. 

Варта адзначыць, што нароўні з увядзеннем забароны на прыцягненне сродкаў фізічных асоб мікрафінансавым арганізацыям плануецца таксама забараніць выдаваць спажывецкія пазыкі насельніцтву. 

Паводле падрыхтаванага праекта ўказа, права выдаваць спажывецкія пазыкі насельніцтву мікрафінансавыя арганізацыі страцяць з 2015 года. У абгрунтаванні да праекта дзяржрашэння ўказваецца, што мікрафінансавыя арганізацыі выдавалі пазыкі па звышвысокіх стаўках. «Стаўкі па мікрапазыках дасягаюць 1095% гадавых», — гаворыцца ў абгрунтаванні да праекта ўказа. 

Улічваючы гэту сітуацыю, эксперты фінансавага рынку лічаць апраўданым падрыхтаванае рашэнне ў дачыненні да мікрафінансавых арганізацый. 

«З-за высокіх плацяжоў па такіх пазыках людзі самі потым пакутуюць, таму падрыхтаванае рашэнне ў дачыненні да дзейнасці мікрафінансавых арганізацый цяпер можна лічыць апраўданым», — мяркуе Анастасія Лузгіна. 

Паводле праекта дзяржрашэння, пасля ўвядзення забароны на выдачу насельніцтву спажывецкіх пазык у мікрафінансавых арганізацый застанецца права фінансаваць малы і сярэдні бізнес.

Каментары1

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА16

10-гадовая брытанка стала наймалодшай дзяўчынкай, якая перамагла шахматнага гросмайстра5

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

Франак Вячорка: Я б не разглядаў званок Трампа Лукашэнку як разварот ЗША ў бок Мінска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць