Эканоміка33

Прадстаўнікі бізнесу просяць урад абмеркаваць з імі праект указа аб увядзенні інстытута спецімпарцёра

Саюз юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» (РКП) просіць урад тэрмінова склікаць пасяджэнне грамадска-кансультацыйнага і экспертнага савета пры Міністэрстве прамысловасці, каб разам з бізнес-саюзамі абмеркаваць праект указа прэзідэнта, які прадугледжвае ўвядзенне ў Беларусі інстытута спецімпарцёра.

Лісты з такой просьбай 20 чэрвеня былі накіраваны ў адрас прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі і міністра прамысловасці Дзмітрыя Кацярыніча, паведаміў на брыфінгу ў Мінску старшыня прэзідыума РКП Уладзімір Карагін.

Нагадаем, 18 чэрвеня стала вядома, што ў Беларусі падрыхтаваны праект указа прэзідэнта «Аб забеспячэнні Рэспублікі Беларусь некаторымі імпартнымі таварамі», які прадугледжвае ўвядзенне інстытута спецімпарцёра многіх тавараў.

Ва ўрадзе такую меру тлумачаць неабходнасцю абароны інтарэсаў дзяржавы. Згодна з праектам указа з 1 ліпеня 2014 года да 1 студзеня 2015 года дзяржаве перадаецца выключнае права на ажыццяўленне імпарту шэрагу тавараў: радыё-, тэле-, відэа- і бытавой тэхнікі, падшыпнікаў, рухавікоў, сельгастэхнікі, грузавых аўтамабіляў, станкоў, уборачнай тэхнікі, ліфтаў, шын і іншых. 

Мяркуецца, што ў названы перыяд выключнае права на імпарт такіх тавараў будуць мець 12 дзяржпрадпрыемстваў, а менавіта: Мінскі падшыпнікавы завод, «Гомсельмаш», МЗОР, «Белшына», Мінскі маторны завод, «Магілёўліфтмаш», «Інтэграл», «Атлант», «Гарызонт», МТЗ, МАЗ і Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова. 

Наступствы ад дзеянняў гэтага ўказа, лічаць прадстаўнікі бізнесу, будуць «вельмі негатыўныя не толькі для прадпрымальніцтва, але і для насельніцтва і эканомікі краіны ў цэлым». У РКП прапаноўваюць даручыць «адпаведным службам» падрыхтаваць да пасяджэння грамадскага савета «заключэнне аб эканамічных, палітычных і прававых наступствах такога рашэння», а таксама запрасіць на пасяджэнне кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія, як мяркуецца, атрымаюць выключныя правы на імпарт.

У тым варыянце, які стаў даступны грамадскасці, праект указа ўяўляе сабой «сыры дакумент», лічыць Карагін. Праект, на яго думку, «выпадае з логікі» адносінаў, якая «выбудоўвалася паміж трыма краінамі» — Беларуссю, Расіяй і Казахстанам.

Калі ўказ будзе прыняты ў такім выглядзе, гэта «адаб'ецца на бізнес-рэйтынгу краіны і адпудзіць ад Беларусі інвестараў», перакананы старшыня прэзідыума РКП.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды28

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца прэм'ера Літвы: Мяжа з Беларуссю можа быць адкрыта раней, чым планавалася11

На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі33

Сетка мінскіх кафэ «Смажка» зноў сабрала велізарную чаргу ФОТАФАКТ3

«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў5

Лукашэнка: Жыццё прымусіць Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя адносіны з Беларуссю і Расіяй19

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды28

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць