Грамадства

Цэны на мінскія офісы за год выраслі амаль на чвэрць

Сярэдні кошт прапановы на другасным рынку офіснай нерухомасці ў Мінску за год вырас на 24%, дасягнуўшы ў маі 2.470 даляраў за 1 кв.м.

Пра гэта паведаміла намеснік кіраўніка кампаніі «Твая сталіца. Нерухомасць для бізнесу» Вольга Сянчук. 

Цэны на другасным рынку толькі ў маі выраслі на 6%. Квадратны метр на офісных аб'ектах класа «В» падаражэў на 5% да ўзроўню 2.630 даляраў, у будынках класа «С» — на 4%, да 2.220 даляраў. Таннейшымі за іншыя застаюцца офісныя памяшканні па-за бізнес-цэнтрамі, зараз яны ацэньваюцца ў 2.000 даляраў за 1 кв.м. 

«Рост цэн прапановы быў прадказальным: з рынку сышлі памяшканні, якія прапаноўваліся па прымальным кошце. Зараз выстаўлена дастаткова шмат аб'ектаў з неапраўдана высокай цаной прапановы, якая нярэдка зніжаецца падчас перамоў з пакупнікамі. Рана ці позна многім уласнікам памяшканняў давядзецца перагледзець свае погляды», — мяркуе эксперт. 

«У найбліжэйшыя месяцы ў сталіцы чакаецца з'яўленне новых бізнес-цэнтраў, што прывядзе да ўзмацнення канкурэнцыі. Больш за ўсё гэта адчуюць уладальнікі памяшканняў, якія не могуць пахваліцца выгадным месцаразмяшчэннем і якасцю аздаблення. Толькі гібкая цэнавая палітыка дазволіць захаваць да іх цікавасць», — зазначыла Сянчук. 

Самыя нізкія цэны на офісы ў Заводскім раёне, самыя дарагія — у Цэнтральным і Савецкім. Уздоўж праспекта Незалежнасці кошт офіснага «квадрата» і зусім дасягае пікавых значэнняў — да 3.500 даляраў. 

Як зазначыла намеснік кіраўніка кампаніі, усё большую цікавасць уяўляе першасны рынак Мінска, сярэдні кошт 1 кв.м на якім склаў у маі 2.010 даляраў. «Квадрат» у аб'ектах класа «В» каштаваў 2.150 даляраў, офісах класа «С» — 1.830 даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька6

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька

Усе навіны →
Усе навіны

Мірсалімава запатрабавала ад «Мінскай праўды» выбачыцца за паклёп Азаронка2

Расійскаму генералу пасля ўкраінскай атакі ампутавалі руку і нагу8

У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь21

Навумчык: Трамп пацісне руку Бяляцкаму, каб гэта заўважыў Нобелеўскі камітэт13

«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве34

Апрануцца ў бабуліны фіранкі. Беларускі брэнд паказаў новую калекцыю5

У Мінску пакажуць метэарыт, які ўпаў на Беларусь у пачатку года

Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь32

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!72

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька6

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць