Зборная Мексікі перамагла каманду Харватыі з лікам 3:1 (Р. Маркес, 72, Гуардада, 78, Эрнандэс, 82 — Перышыч, 87) і выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе.
Бразілія перамагла Камерун — 4:1. Тут дублем вызначыўся Неймар, у якога цяпер чатыры мячы на рахунку.
Ён — лідар снайперскай гонкі.
Бразілія — 7 (розніца мячоў — 7:2), Мексіка — 7 (4:1), Харватыя — 3, Камерун — 0.
Такім чынам: у першым матчы 1/8 фіналу ў суботу згуляюць Бразілія і Чылі (пачатак у 19:00).
Матч Мексіка — Галандыя пройдзе ў нядзелю ў 19:00.
* * *
У аўторак гуляюць: Італія — Уругвай, Англія — Коста-Рыка (19:00).
Коста-Рыка — 6, Італія, Уругвай — 3, Англія — 0.
Коста-Рыка датэрмінова выйшла ў плэй-оф, Англія страціла шанцы на працяг барацьбы.
Японія – Калумбія, Грэцыя – Кот д’Івуар (23:00).
Калумбія — 6, Кот д’Івуар — 3, Японія, Грэцыя — 1.
Калумбія датэрмінова выйшла ў плэй-оф.
Каментары