Надвор'е

Дажджы і халадэча захаваюцца

У бліжэйшыя суткі, 26 чэрвеня, умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса з Балтыйскага мора.

Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўночнай палове краіны — кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4.. +10°C, максімальная днём +13.. +18°C, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей да +20°C. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У наступныя двое сутак захаваецца няўстойлівае халаднаватае надвор'е.

27 чэрвеня краіна застанецца пад уплывам франтальных сістэм, якія павольна перамяшчаюцца ў паўночна-ўсходнім напрамку. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы.

Месцамі навальніцы і моцныя дажджы.

Вецер пераменных напрамкаў умераны, днём парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7.. +12 ° C,

максімальная днём +11.. +18°C, па паўднёвым захадзе месцамі да +20°C.

28 чэрвеня ноччу Беларусь застанецца ў прахалоднай паветранай масе сфарміраванай у паўночных шыротах; па Брэсцкай вобласці, а днём на большай частцы адаб'ецца ўплыў франтальных сістэм, якія зрушацца з тэрыторыі Польшчы і Украіны. Ноччу месцамі, днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, раніцай і днём у паўднёва-заходніх раёнах моцныя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4.. +11°C,

максімальная днём +15.. +21 ° C, па паўднёвым захадзе +12.. +14°C.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі1

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора8

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

Google адключыў чат-бот з медыцынскімі парадамі1

Брукаванку, якую знайшлі пад асфальтам у Гродне, паклалі ў савецкія часы2

У Маскве махляры пераканалі 20‑гадовую дзяўчыну пайсці забіць жанчыну8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі1

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць