Свет66

Меркель прапанавала кума Пуціна пасярэднікам на перамовах Украіны і Расіі

Ангела Меркель прапанавала, каб функцыі пасярэдніка для забеспячэння дзейнасці Трохбаковай кантактнай групы ў складзе Л.Кучмы, Х.Тальявіні, М.Зурабава увайшоў Віктар Медвядчук [былы шэф Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў часы Кучмы ў 2002—2005 гг., яго часам называюць кумам Пуціна]. Прэзідэнт Украіны і іншыя ўдзельнікі размовы пагадзіліся з прапановай Ангелы Меркель.

Пра гэта канцлер Германіі заявіла падчас чатырохбаковай тэлефоннай размовы пры ўдзеле прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, паведамляецца на сайце Прэзідэнта Украіны.

Тэлефонная размова была прысвечана рэалізацыі мірнага плана для Усходу Украіны.

Так, прэзідэнт Расіі падтрымаў прапанову Пятра Парашэнкі аб увядзенні рэжыму спынення агню і яго маніторынгу.

Пятро Парашэнка падкрэсліў, што рэалізацыя мірнага плана і забеспячэнне кантролю за ўсім перыметрым мяжы магчымыя пры ўмове прысутнасці назіральнікаў АБСЕ, у тым ліку прадстаўнікоў Расіі.

У ходзе гутаркі Парашэнка адзначыў, што рашэнне Рады Федэрацыі аб адмене дазволу на выкарыстанне войскаў РФ на тэрыторыі Украіны з'яўляецца станоўчым сігналам на шляху рэалізацыі мірнага плана. Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў, што сёння Украіна чакае рэальных дзеянняў з боку Расіі, якія будуць спрыяць далейшай стабілізацыі сітуацыі на Данбасе. Кіраўнік украінскай дзяржавы заклікаў прэзідэнта Расіі прыняць канкрэтныя меры па спыненні пастаўкі баевікам зброі і тэхнікі праз мяжу Украіны.

Па выніках размовы федэральны канцлер Германіі прапанавала падтрымаць наступныя сумесныя крокі:

1. Забеспячэнне сістэмы маніторынгу з элементамі кантролю (тычыцца блокпастоў і перадачы пунктаў пропуску на ўкраінска-расійскай мяжы) з удзелам назіральнікаў АБСЕ, у тым ліку прадстаўнікоў Расіі, на час спынення агню;

2. Працяг перамоваў Трохбаковай кантактнай групы 26 чэрвеня гэтага года;

3. Абмен спісамі закладнікаў і публічныя заявы кіраўніцтва РФ аб вызваленні людзей да ўсіх, хто цяпер іх ўтрымлівае.

Бакі дамовіліся прадоўжыць размову ў дадзеным фармаце ў чацвер 26 чэрвеня гэтага года.

Каментары6

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць