Эканоміка1111

Дзяржава адпусціла цэны на хлеб і яйкі

Міністэрства эканомікі адмовілася ад рэгулявання адпускных цэнаў на хлеб і курыныя яйкі. Гэта прадугледжана пастановай №49, якое апублікавана 2 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Хлеб жытні і жытна-пшанічны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з утрыманнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14%, а таксама свежае курынае яйка выключаны са спісу тавараў, цэны на якія рэгулюе Міністэрства эканомікі. Гэта значыць, што вытворцы змогуць ўстанаўліваць адпускную цану на гэтую прадукцыю, не арыентуючыся на максімум, пазначаны дзяржавай.

У прэс-службе Міністэрства эканомікі запэўнілі, што адмова ад рэгулявання лімітавых максімальных адпускных цэнаў на хлеб і яйкі не адаб'ецца істотна на кашальках спажыўцоў.

— Вытворцам нявыгадна выпускаць рэгуляваныя пазіцыі хлеба, таму яны складаюць мізэрны адсотак ад усіх хлябоў, што рэалізуюцца насельніцтву. Па яйках ў краіне назіраецца перавытворчасць.

Кан'юнктура рынку дасць магчымасць устанавіць адэкватную цану, якая, па нашых прагнозах, не будзе істотна вышэй за цяперашнюю.

У прэс-службе звярнулі ўвагу, што Мінэканомікі пакідае за сабой рэгуляванне гранічных максімальных гандлёвых надбавак на хлеб і яйкі. Сёння яны складаюць 15% і 20% адпаведна.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Нагадаем, у канцы сакавіка 2014 г Міністэрства эканомікі адпусціла цэны на ялавічыну і свініну.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!69

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку4

Сустрэчу Трампа, Пуціна і Зяленскага могуць правесці ўжо ў найбліжэйшую пятніцу5

У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля7

«Аня, выходзь за мяне». Гомельская дзяўчына атрымала прапанову з незвычайным шыкам ВІДЭА4

«Гарачых тураў сёлета няма і не будзе». Адпачынак на моры стаў для беларусаў даражэйшым, але попыт усё адно высокі1

У Партугаліі зафіксавалі вогненны смерч ВІДЭА

У гатэлі Анкорыджа амерыканцы забыліся дакументы, датычныя саміту Трампа і Пуціна10

Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА16

10-гадовая брытанка стала наймалодшай дзяўчынкай, якая перамагла шахматнага гросмайстра5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!69

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць