Свет88

Гераіня расійскага карупцыйнага скандалу напісала партрэт Лукашэнкі

Яўгенія Васільева, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам у Маскве па абвінавачаннях у карупцыйных злачынствах, выставіла ў Твітары свае партрэты палітычных і грамадскіх дзеячаў — Аляксея Навальнага, Дзмітрыя Пяскова, Ксеніі Сабчак. Сярод іх ёсць і Аляксандр Лукашэнка. Яго партрэт Васільева суправадзіла свежай цытатай пра тое, што «адзін чалавек з камп'ютарам можа быць небяспечнейшы за 10 з ружжом».

Жывапісам Васільева захапілася пад арыштам. Яе абвінавачваюць у злачыннай дзейнасці, звязанай з продажам нерухомасці і крадзяжом грашовых сродкаў ААТ «Абаронсэрвіс», падкантрольнага Мінабароны РФ.

Шкода, прычыненая дзеяннямі Васільевай, складае больш за 3 мільярды расійскіх рублёў.

Васільева не адмаўляе, што знаходзілася «ў блізкіх адносінах» з міністрам абароны Расіі Анатолем Сердзюковым. Самога Сердзюкова, дарэчы, амніставалі.

4 кастрычнік 2013 Яўгеніі Васільевай і іншым пяці фігурантам крымінальнай справы было прад'яўленае абвінавачванне ў канчатковай рэдакцыі. 1 лістапада следчыя дзеянні ў дачыненні да яе былі завершаны. У лютым 2014 Масгарсуд падоўжыў Васільевай меру стрымання (хатні арышт) да 23 ліпеня.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць