Свет1515

Новыя звесткі: 20 загінулых, 160 пацярпелых у маскоўскім метро ФОТА

Ахвяр аварыі ў маскоўскім метро становіцца больш.

Раніцай 15 ліпеня на адцінку паміж станцыямі «Славянскі бульвар» і «Парк Перамогі» Арбацка-Пакроўскай лініі («сіняя лінія») Маскоўскага метрапалітэна сышоў з рэек вагон цягніка.

Як перадае ІТАР-ТАСС, паводле апошніх звестак, у выніку сходу з рэек вагонаў цягніка на Арбацка-Пакроўскай ахвярамі інцыдэнту сталі 20 чалавек, больш за 160 параненых, пры гэтым у цяжкім стане знаходзяцца амаль 50 пацярпелых. Усе загінулыя знаходзіліся ў першым вагоне.

Раней паведамлялася пра 120 пацярпелых і 5 загінулых. Дзяцей няма як сярод загінулых, так і сярод пацярпелых. Сем'ям загінулых будзе выплачана па 1,5 млн рублёў, а пацярпелым — па 1 млн.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў 200 метрах ад станцыі «Славянскі бульвар». Усяго з рэек у тунэлі сышлі тры вагоны цягніка. Прычынай зыходу з рэек цягніка стала імклівае прыпыненне цягніка праз паніжэнне напружання кантактнай рэйкі і фальшывае спрацоўванне сігналізацыі, паведамілі ў МНС.

«На адрэзку паміж станцыямі «Славянскі бульвар» і «Парк Перамогі Арбацка-Пакроўскай лініі праз рэзкае паніжэнне напружання адбылося фальшывае спрацоўванне сігналізацыі. Гэта паслужыла прычынай рэзкай прыпынку электрацягніка», — паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу ГУ МНС Масквы.

Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца аварыі, пачалі эвакуацыю пасажыраў з вагонаў цягніка, які патрапіў у аварыю каля станцыі «Славянскі бульвар».

«Ратавальнікі праводзяць эвакуацыю з часткова напаўразбуранага вагона, які часткова сышоў з рэек. Супрацоўнікі падымаюць людзей на вуліцу, у тым ліку з дапамогай насілак», — гаворыцца ў паведамленні.

На месцы працуюць блізу 60 брыгад хуткай дапамогі і медыцынскія гелікоптэры. Цягам першай гадзіны былі эвакуяваныя больш за 250 чалавек.

Прыкладна 20 чалавек былі заблакаваныя ў адным з вагонаў цягніка, які імкліва спыніўся ў тунэлі паміж станцыямі «Маладзёжная» і «Славянскі бульвар», паведамляе РІА «Новости». Праз гадзіну выратавальнікі разблакавалі зламаны вагон, які сышоў з рэек.

Станцыі «Славянскі бульвар» і «Парк Перамогі» працуюць толькі на выхад пасажыраў, рух на сіняй лініі спынены. Напружанне на кантактнай рэйцы адсутнічае на дзялянцы ад «Кіеўскай» да «Маладзёжнай».

Паводле версіі МНС, якой таксама прытрымліваюцца ў СКР, гэта адбылося з-за імклівага паніжэння напружання на кантактнай рэйцы. У «Маскоўскай аб'яднанай электрасеткавай кампаніі», аднак, паведамілі, што 15 ліпеня не фіксавалі перападаў напружання на падстанцыі Маскоўскага метрапалітэна, у тым ліку на той, што забяспечвае працу кантактнай рэйкі на перагоне паміж станцыямі «Парк Перамогі» і «Славянскі бульвар».

Паводле іншай версіі, прычынай надзвычайнага здарэння магло стаць механічнае пашкоджанне вузла мацавання колавай каляскі з вагонам цягніка метро. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

У якасці яшчэ адной з версій аварыі ў метро разглядаецца таксама няспраўнасць стрэлкавага пераводу, ля якога, паводле звестак відавочцаў, і адбылася аварыя.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам2

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам

Усе навіны →
Усе навіны

Польская пракуратура пацвярджае, што напад на расійскага апазіцыянера Волкава рабіўся «пад уплывам» Леаніда Неўзліна3

Лукашэнка прыгразіў ураду адказнасцю за «свавольствы» з цэнамі5

Украіна ракетным ударам пакінула расійскую элітную брыгаду марпехаў без камандавання4

Ілан Маск заявіў, што штучны інтэлект ужо сёння разумнейшы за большасць людзей5

Зяленскі прапанаваў узначаліць урад Украіны Юліі Свірыдзенка

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго12

Лукашэнка праверыў фізпадрыхтоўку генералаў. «Усе паказалі толькі выдатныя вынікі»17

У Краматорску збеглі з-пад украінскага канвою чацвёра расійскіх вайскоўцаў3

На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў. Што гэта такое?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам2

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць