Свет33

У Луганску з раніцы загінула больш за 20 мірных жыхароў

У Луганску працягваецца інтэнсіўная стральба, з раніцы пятніцы, 18 ліпеня, па папярэдняй інфармацыі загінула больш за 20 мірных жыхароў.

Пра гэта паведамляе сайт Луганскага гарсавета.

«На працягу сённяшняга дня працягваецца інтэнсіўны абстрэл Луганска. Снарады падаюць практычна ва ўсіх раёнах, у тым ліку зафіксаваныя трапленні ў цэнтры, на кварталах Паўднёвы, Герояў Сталінграда, Гаявога, 50 гадоў кастрычніка, у Каменнабродскім раёне, раёне аўтавакзала, Лесагандлёвага і іншых частках горада», — гаворыцца ў паведамленні.

«Па папярэдняй інфармацыі, з сённяшняй раніцы загінула больш за 20 мірных жыхароў. Дадзеная інфармацыя правяраецца, дакладная колькасць загінулых і пацярпелых будзе удакладняцца», — паведамляе гарсавет Луганска.

Луганчан зноў заклікаюць выконваць меры бяспекі, устрымацца ад выхадаў на вуліцу, не перасоўвацца па горадзе без крайняй неабходнасці, па магчымасці ў месцах узброеных сутыкненняў знаходзіцца ў сховішчах.

Усяго па стане на 18 ліпеня ў Луганску загінулі 44 мірных жыхара, у тым ліку 1 дзіця, параненыя былі 215 чалавек, з іх 4 — дзеці.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран паабяцаў аднавіць свае ядзерныя аб'екты з большым размахам1

У Беларусі выпусцілі мікрааўтобус бізнэс-класа ФОТЫ25

У мінскім гандлёвым цэнтры зрабілі гардэроб3

У пенсіянера ў Валожынскім раёне з дому зніклі $180 тысяч5

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

Адзін беларускі рубель прадаюць на аўкцыёне за $78. Чаму так дорага?

Вольга Карпушонак пахвалілася, што яна не ў Беларусі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць