Свет1818

Апублікаваныя ФОТАсведчанні, што баевікоў ДНР рыхтавалі яшчэ пяць гадоў назад

Тэрарыстычная групоўка «Данецкая рэспубліка», якая ў 2014 годзе была перайменаваная ў «Данецкую народную рэспубліку», вяла падрыхтоўку да ўзброенага паўстання на тэрыторыі Данецкай вобласці з 2009 года. Пра гэта сведчаць фатаграфіі, якімі валодае агенцтва журналісцкіх расследаванняў «Данецкая праўда», зробленыя ў вайсковым лагеры «ДНР» у 2009 годзе. Мяркуючы па фота, на тэрыторыі вайсковага лагера ў Данецкай вобласці, членаў ДНР навучалі страляць і рабіць «кактэйлі Молатава» яшчэ ў 2009 годзе. Падобны лагер таксама існаваў і ў горадзе Макееўка.

Нагадаем, у 2007 годзе супраць грамадскай арганізацыі «Данецкая рэспубліка» пракуратурай былі ўзбуджаныя крымінальныя справы па арт. 109, арт. 110 і арт. 161 Крымінальнага кодэкса Украіны («Дзеянні, скіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага парадку або захоп дзяржаўнай улады», «Замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны», «Парушэнне раўнапраўя грамадзян у залежнасці ад іх расавай, нацыянальнай прыналежнасці або адносіны да рэлігіі») пасля мітынгу, які сябры арганізацыі правялі ў 2006 годзе на плошчы Леніна ў цэнтры Данецка.

У выніку ў 2008 годзе суд пастанавіў забараніць юрыдычную асобу «ДР». Але нягледзячы на рашэнне суда, кіраўніцтва «ДР» адкрыла вайсковыя лагеры на тэрыторыі Данецкай вобласці, забяспечыўшы іх поўным камплектам баявой зброі яшчэ ў 2009 годзе.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян5

Чаму ўлады ЕС не сталі канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы?

Пуцін сказаў, што ездзіць па Маскве інкогніта8

Пуцін пракаментаваў відэа Зяленскага з Купянска, які расейцы абвесцілі акупаваным7

Паплечнік Зяленскага пра перамовы: Дамова будзе або дрэнная, або вельмі дрэнная, або яе не будзе2

ДТЗ на Гродзеншчыне: чацвёра загінулых

Пуцін: Расія наступае па ўсіх напрамках, а праціўнік адыходзіць3

У крамах з’явілася незвычайная садавіна па 70 рублёў

Жыхары шматпавярховіка скінуліся і самастойна ўпрыгожылі пад'езд да Новага года — толькі паглядзіце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць