Эканоміка

З 25 ліпеня Мінгандлю ўзмоцніць праверкі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах

 З 25 ліпеня Мінгандлю ўзмоцніць праверкі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, паведаміў на прэс-канферэнцыі 23 ліпеня ў Мінску міністр гандлю Валянцін Чаканаў. Раней заяўлялася пра ўзмацненне праверак з 22 ліпеня. 

«Мы з 25 ліпеня выйдзем на рынкі і яшчэ раз скажам, што дзяржава патрабуе ад тых, хто там гандлюе. Я маю на ўвазе забарону на гандаль няякасным таварам, без сертыфіката. Як было сказана, да 1 сакавіка 2015 года дазволена прадаваць рэшткі тавараў, купленых да 1 ліпеня 2014 года. З 1 сакавіка трэба будзе мець усе неабходныя дакументы, адпаведныя тэхрэгламенту Мытнага саюза», — падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Ён таксама заявіў пра ўзмацненне працы з уладальнікамі гандлёвых цэнтраў. Яны павінны забяспечваць гандлёвыя месцы і электрычнасцю для падключэння касавых апаратаў, і ведаць, дзе знаходзяцца кнгі скаргаў і прапаноў і г. д.

Паводле слоў Чаканава, Мінгандлю праводзіць вялікую працу па ўзаемадзеянні аптовых кампаній і індывідуальных прадпрымальнікаў. «Вялікай зацікаўленасці ў нашых прадпрымальнікаў пакуль няма, але першыя вынікі ёсць — прыкладна на 600 млрд. рублёў і імпартнага, і айчыннага тавару прададзена 34 аптовымі структурамі», — паведаміў міністр. «Я ўпэўнены, што скептыкі, якія гаварылі, што спыняць працу на рынках, не маюць рацыі. Людзі перабудуюцца, будуць працаваць з якасным таварам, і мы дасягнем галоўнай мэты — тавар павінен прадавацца якасны», — заявіў Чаканаў. 

Створаная год таму гандлёвая інспекцыя правяла больш як 3 тыс. праверак і маніторынгаў і ў 97% арганізацый выявіла парушэнні і недахопы па тэрмінах прыдатнасці, па недакладнай інфармацыі для пакупнікоў і г. д.

Каментары

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі20

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі20

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць