Нерухомасць

Колькі каштуе зняць жыллё ў Мінску

Жнівень — самая гарачая пара на сталічным рынку арэнднага жылля.

Мінск запаўняецца натоўпамі студэнтаў, і цэны традыцыйна паўзуць уверх.

Колькі прыйдзецца заплаціць за здымную кватэру, залежыць ад розных фактараў: рамонту, месцазнаходжання і проста фарту.

Пакоі

Каштуе пакой у сталіцы ад 150 да 250 даляраў за месяц. Што датычыцца камуналкі, то звычайна яна дзеліцца ці на ўсіх, хто жыве ў кватэры, ці па колькасці пакояў.

Варыянты, таннейшыя за 150 даляраў, звычайна крыюць у сябе нейкі падвох. Хаця, вядома ж, бываюць і выключэнні.

Аднапакёўкі

Самыя «гарачыя піражкі» на рынку арэнднага жылля. Гэта ідэальны варыянт для маладой бяздзетнай сям’і і адзінокага спецыяліста, чый заробак трошкі перавышае сярэдні па горадзе. Выкласці за аднапакаёўку прыйдзецца ад 350 да 450 даляраў. Камуналка, вядома, аплачваецца асобна.

Для тых, хто ўсё ж такі шукае таннейшае жыллё, ёсць яшчэ адзін варыянт — кватэры без мэблі. Такую можна зняць за 300—350 даляраў. Але, хутчэй за ўсё, гэта будзе калі не Каменная горка, то Малінаўка.

Двухпакаёўкі

Асноўныя арандатары такіх кватэр — сям’я з дзецьмі ці двое сяброў. Каштуюць двухпакаёўкі ў сярэднім каля 500—550 даляраў. Значна таннейшых за паўтысячы даляраў двухпакаёвых кватэр няшмат. Звычайна цэннік не падае ніжэй за 450 даляраў. І ў такіх выпадках можна быць упэўненым: ці да метро вам прыйдзецца дабірацца не пяць і нават не дзесяць хвілін, ці інтэр’ер кватэры можна ахарактарызаваць як «у стылі СССР». А хутчэй за ўсё — і першае, і другое.

Трохпакаёўкі і іншыя

Цана на такія кватэры стартуе ад 600—650 даляраў і далятае да нябёсаў. У выпадку са шматпакаёўкамі ўсе законы як цэнаўтварэння, так і логікі губляюць сэнс.

Прымальны варыянт з трох пакояў у Мінску можна знайсці ў сярэднім за 700 даляраў. Але хапае прапаноў, зя якія просяць 1000 і больш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»22

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім канфіскаце прадаюць рэдкі для Еўропы Nissan, ды яшчэ і з правым рулём. Колькі просяць?3

Ваню Сцяцэнку з Гродна нарэшце ўвялі даражэнны прэпарат

У Бабруйску каля «Белшыны» пасялілася сям'я курапатак ФОТАФАКТ2

Адкрыты гей стаў наймаладзейшым у гісторыі прэм’ер-міністрам Нідэрландаў13

У Вялікабрытаніі знайшлі мужчыну з трыма пенісамі — і ён мог пра гэта не ведаць2

Знік беларус, які працаваў у Польшчы. Неўзабаве яго знайшлі мёртвым

Украінскія дроны ўдарылі па нафтаправодзе «Дружба» ў Татарстане5

Зяленскі: Каб вызваляць беларускіх палітвязняў, трэба знайсці, на каго іх памяняць11

Зяленскі: Я не буду казаць, якім спосабам, але нашыя людзі займаліся тым, каб тры-чатыры рэтранслятары ўжо не працавалі на тэрыторыі Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»22

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць