Грамадства1515

У Брэсце расклеілі плакаты да 500-годдзя бітвы пад Оршай ФОТАФАКТ

Вялікія маляўнічыя плакаты ў гонар юбілею бітвы пад Оршай з'явіліся на вуліцах Брэста.

Іх, як стала вядома charter97.org, распаўсюдзілі актывісты ініцыятывы «Вольны горад». На плакатах намаляваны рыцар пад бел-чырвона-белым сцягам.

Бітва на Крапівенскім полі адбылася 8 верасня 1514 г. падчас чарговай вайны з Маскоўскім княствам, калі маскоўскія войскі спрабавалі захапіць тэрыторыю Беларусі. Адным з галоўных герояў Аршанскай бітвы быў гетман Канстанцін Астрожскі. Менавіта ён быў на чале 30-тысячнага беларускага войска, якое цалкам разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска.

Адзначаць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы пачалі толькі ў канцы 80-х. А ў 1992 годзе ў гадавіну вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Мінску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. 8 верасня 1992 года ў Менску былі прыведзеныя да прысягі 12 афіцэраў і 3000 салдат запасу. Тады ўдзельнікі гэтай прысягі падвяргаліся ціску з боку ўладаў, але праз вельмі кароткі час прысягу на вернасць Беларусі прынялі ўсе вайсковыя часткі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»16

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкай» кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКВД, арыштаванага ў 1937 годзе5

«Ваша звычка есці макароны як гарнір…» Што шакуе італьянца ў Беларусі20

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Крэмній Эл» у суседнім з Беларуссю Бранску6

Ціханоўская, магчыма, адзначыць Дзень Волі ў Кіеве14

Прыбытак Volkswagen упаў на 44%. Канцэрн скароціць 50 тысяч працоўных месцаў у Германіі20

Зяленскі: Структура расійскіх страт — 62% забітых і 38% параненых3

У Мінску пачалі будаваць вялікі падземны фудкорт4

У Польшчы паведамілі пра затрыманне беларускага «злодзея ў законе». Вось толькі незразумела, што з ім рабіць далей

Украіна прапаноўвала ЗША тэхналогіі процідзеяння іранскім беспілотнікам. Тыя не зацікавіліся, цяпер лічаць гэта «найбольшым промахам»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»16

Расійскія ваенкары заяўляюць, што страты дасягнулі непрымальнага ўзроўню. «Чакае нас рэмейк восені 2022 года»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць