Эканоміка88

Водны шлях «ад мора да мора», які праходзіць праз Беларусь, адновяць з дапамогай ЕС

Пра выгоды аднаўлення ваднатранспартнай магістралі E-40 на парламенцкай канферэнцыі Савета краін Балтыйскага мора ў польскім Ольштыне 26 жніўня паведаміла беларуская дэлегацыя РУЭБП «Днепра-Бугскі водны шлях». 

Шлях стане новым гандлёвым маршрутам паміж партамі Балтыйскага і Чорнага мораў і дазволіць перавозіць да 4 мільёнаў тон грузу ў год, паведамілі ў сакратарыяце Камісіі па пытаннях развіцця ваднатранспартнага злучэння Е-40 на ўчастку Дняпро — Вісла. 

У Савет дзяржаў Балтыйскага мора ўваходзяць краіны Скандынавіі і Балтыі, а таксама Германія, Ісландыя, Польшча, Фінляндыя, Расія. Аднак найбольшую зацікаўленасць у паўнавартасным функцыянаванні ваднатранспартнай магістралі E-40, якая сёння несуднаходная на ўчастку паміж Варшавай і Брэстам, маюць Беларусь, Польшча і Украіна. Менавіта па тэрыторыі гэтых трох краін-суседзяў праходзіць водны шлях E-40.

Паўнавартасна функцыянуючы, водная магістраль E-40 дазволіць Беларусі пашырыць свае экспартныя магчымасці, прыцягнуць інвестыцыі ў будаўніцтва лагістычных цэнтраў, а таксама развіваць круізны турызм па адной з самых маляўнічых беларускіх рэк — Прыпяці. 

Паведамляецца, што прэзентацыя РУЭБП «Днепра-Бугскі водны шлях» атрымала станоўчы водгук ва ўдзельнікаў парламенцкай канферэнцыі Савета краін Балтыйскага мора. Шэраг дэпутатаў выказалі гатоўнасць папулярызаваць ідэю аднаўлення воднага шляху E-40 у палітычных колах сваіх краін.

У Ольштыне была таксама вызначаная дакладная дата прэзентавання праекта па аднаўленні воднага шляху Е-40 еўрапейскім палітыкам у Бруселі. Канферэнцыя-прэзентацыя пройдзе ў Еўрапейскім парламенце 14 кастрычніка 2014 года. Тады ж у будынку Еўрапарламента адкрыецца адпаведная тэматычная выстава.

«Спадзяемся, што такія мерапрыемствы дапамогуць праекту атрымаць яшчэ большую тэхнічную і фінансавую падтрымку на еўрапейскім узроўні. Гэта паскорыць пачатак правядзення работ па праектаванні і непасрэдным гідратэхнічным будаўніцтве на несуднаходных участках E-40. Цяпер жа аб'яўлены міжнародны тэндар на вызначэнне падраднай арганізацыі, якая будзе займацца падрыхтоўкай тэхніка-эканамічнага абгрунтавання аднаўлення воднага шляху. Пераможца будзе вызначаны ў кастрычніку гэтага года. Чакаецца, што тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне аднаўлення воднага шляху Е-40 будзе прэзентаванае ўжо ў верасні 2015 года», — адзначыў генеральны дырэктар РУЭБП «Днепра-Бугскі водны шлях» Мікалай Кацецкі.

Праект па аднаўленні ваднатранспартнага злучэння E-40 рэалізуецца органамі мясцовай улады, дзяржаўнымі прадпрыемствамі і грамадскімі арганізацыямі Беларусі, Польшчы і Украіны з 2014 года. Большую частку фінансавання для ініцыятывы выдзяляе Еўрасаюз.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі зарабляе Ксенія Санковіч12

«Помста былой?» Гісторыя выкінутай з машыны балонкі Татошкі ўзарвала сацсеткі4

Жанчыну з дзіцем выставілі з аўтобуса праз дзіцячы ровар. Ці гэта законна?7

У Мінску з’явілася вуліца кадэбэшніка Федасюка, які загінуў у перастрэлцы з Андрэем Зельцарам24

У ГУР расказалі дэталі спецаперацыі ў Пакроўску і цяжкія баі там2

Беларускі футбаліст назваў суперніка «чорным шымпанзэ». Яму пагражае дыскваліфікацыя і штраф5

Інжынер з Брэста шукаў працу ў Літве. Але застаўся ў Беларусі — і атрымаў палітычную крыміналку8

75‑гадовы кіроўца ў Мінску збіў пешахода3

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць