Улада66

Заява Лукашэнкі з нагоды перамоваў па Украіне ў Мінску

У Беларусі з адабрэннем успрынята падпісанне 5 верасня ў Мінску кантактнай групай Украіна — Расія — АБСЕ пратакола аб спыненні агню паміж супрацьборствуючымі сіламі на ўсходзе Украіны, гаворыцца ў распаўсюджанай 6 верасня заяве Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з пачаткам мірнага працэсу па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу.

«Гэта доўгачаканая навіна ўсяляе хай і нясмелую, але надзею на ўсталяванне поўнага і беззваротнага міру ў гэтым рэгіёне», — адзначыў беларускі кіраўнік. 

«Канфлікт у блізкай для нас славянскай дзяржаве быў апошнім часам самым хвалюючым, ён абмяркоўваўся ў міжнародным парадку дня. Бо пад пагрозу былі пастаўлены пытанні забеспячэння не толькі рэгіянальнай, але і міжнароднай бяспекі. Без перабольшання можна сказаць, што вайна рэальна замаячыла на парозе нашага агульнага еўрапейскага дома», — гаворыцца ў заяве. 

«Трэба аддаць належнае ініцыятывам і прапановам у першую чаргу прэзідэнтаў Украіны і Расіі, — адзначыў Лукашэнка. — Менавіта дзякуючы іх прынцыповым дамоўленасцям на вышэйшым узроўні, дасягнутым у канцы жніўня на мінскай зямлі, быў пакладзены пачатак мірнаму працэсу». 

Паводле яго меркаванні, фармат зносін Мытны саюз — Украіна — Еўрапейскі саюз дазволіў прыцягнуць да перагаворнага працэсу бакі, якія рэальна зацікаўленыя ў міры на ўкраінскай зямлі і ў Еўропе. Вельмі важнымі і своечасовымі былі і канкрэтныя прапановы прэзідэнта Казахстана па ўрэгуляванні канфлікту, лічыць беларускі кіраўнік. «Без усякага сумнення, без настойлівых намаганняў лідараў вядучых дзяржаў Еўрапейскага саюза было б немагчымым дасягненне перамір`я ва ўсходніх раёнах Украіны.», — падкрэсліў Лукашэнка 

Ён лічыць, што «выключна важную ролю», адыграла кантактная група ў складзе Леаніда Кучмы, Міхаіла Зурабава, а таксама прадстаўнікоў апалчэння і АБСЕ.

«Яна правяла сапраўды тытанічную працу і дасягнула згоды па пытаннях, вырашэнне якіх здавалася абсалютна немагчымым некаторы час таму, — гаворыцца ў заяве. — Праца кантактнай групы заслугоўвае сапраўднай падзякі і заахвочвання». 

«Гэта, дарэчы, адзін з нешматлікіх выпадкаў, калі і АБСЕ адыграла менавіта тую ролю, для якой яна і стваралася, і ўнесла свой пэўны ўнёсак у забеспячэнне рэгіянальнага міру і бяспекі», — заўважыў Лукашэнка. 

«Мы ганарымся тым, што пачатак гэтаму мірнаму працэсу быў пакладзены ў Мінску, на беларускай зямлі. Мы і надалей будзем рабіць усё магчымае ў імя міру ў брацкай краіне. Нашы народы ўдосталь напакутаваліся ў войнах мінулага стагоддзя, і не хацелася б, каб такія пакуты паўтарыліся і ў стагоддзі цяперашнім», — гаворыцца ў заяве. 

Лукашэнка адзначыў, што «сёння вестка аб дасягненні дамоўленасцяў аб спыненні агню паўсюль успрымаецца з радасцю і надзеяй».

«Але мы павінны добра разумець, што гэта толькі першы крок на доўгім і цяжкім шляху. Неабходна пераадолець яшчэ масу нечаканасцяў і перашкод, каб працэс Мінскага міру стаў беззваротным», — заявіў ён. 

Кіраўнік дзяржавы «перакананы, што працу кантактнай групы варта прадоўжыць, магчыма, надаць ёй больш паўнамоцтваў і падняць яе ўзровень для паспяховага ўвасаблення ў жыццё ўсіх дасягнутых дамоўленасцяў. 

«Цяпер трэба ўсім уцягнутым бакам спыніцца і задумацца. Задумацца пра будучыню краіны і народа. Не разбуральная вайна, а толькі мірная стваральная праца забяспечыць дабрабыт дзяржавы і простага чалавека», — гаворыцца ў дакуменце. 

«Узброены братазабойчы канфлікт у роднай для нас Украіне застанецца цяжкім калецтвам на целе ўкраінскага народа. Але гэта паступова забудзецца. У памяці людзей застануцца тыя, хто здолеў павярнуць кола вайны ў бок міру», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу6

«Нас там не лічаць за людзей». Былы палітвязень Павел Нікіценка расказаў пра амаль адбытае зняволенне і нечаканае вызваленне2

Трамп заявіў, што Пуцін яго падвёў сваім нежаданнем завяршаць вайну9

«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»9

Расіяне скінулі бомбу на Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці, загінула пяць чалавек1

МУС Беларусі: Ніякіх даведак для выезду за мяжу без пашпарта ў нас не існуе19

Кітайцы купілі нямецкія брэнды MediaMarkt і Saturn1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць