Улада77

Аляксандра Тамковіча будуць судзіць у яго адсутнасьць

Суд не палічыў хваробу журналіста нагодай для пераносу разьбіральніцтва паводле пазову Мікалая Чаргінца.

Заўтра а 15.00 у судзе Першамайскага раёну Менска (вул. Талбухіна, 9) распачнецца дасудовае разьбіральніцтва паводле пазову кіраўніка афіцыйнага пісьменьніцкага саюзу Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча і прыватнага прадпрыемства «Час навінаў».

Нагадаем, што нагодай для суду стаў артыкул А. Тамковіча «Генэрал‑сэнатар Мікалай Чаргінец» у недзяржаўнай газэце «Новы час», якую выдае прадпрыемства «Час навінаў».

На думку М. Чаргінца, надрукаваны ў верасьні артыкул нанёс шкоду ягонаму гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. Гэтую шкоду ён ацаніў у 600 мільёнаў рублёў, якія праз суд зьбіраецца спагнаць з журналіста (100 мільёнаў) і выдавецтва (500 мільёнаў).

Аляксандар Тамковіч праз хваробу на судзе 5 сьнежня прысутнічаць ня будзе. «Я сабраў неабходныя даведкі і папрасіў адкласьці паседжаньне на некалькі дзён» — распавёў сп. Тамковіч. Аднак суд не палічыў немач журналіста нагодай для пераносу разьбіральніцтва. Як вядома, А. Тамковіч ужо некалькі гадоў пакутуе на цяжкую хваробу, цяпер на яе наклаўся грып.

На судзе будзе прысутнічаць адвакат журналіста і шэф-рэдактар «Новага часу» Аляксей Кароль.

Каментары7

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць