Грамадства1515

Лукашэнка: Не бойцеся інфармацыйных войнаў, слухайце ўсё — і дзяліце на дзесяць

Прычыны ўзніклай ва Украіне сітуацыі ляжаць у саміх украінцах, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы 9 верасня з работнікамі Мінскага вытворчага гарбарнага аб'яднання ў Гатава (Мінскі раён).

«Глыбінныя прычыны ўзніклай ва Украіне сітуацыі — не ў амерыканцах і не ў еўрапейцах, а ў іх саміх. Гэта карупцыя, развал улады, бандытызм — усё пачалося адтуль, і далей — болей. А калі ўбачылі, што ў цэнтры Еўропы разгараецца канфлікт, тады пачалі ўжо дроўцы падкідаць». 

Кіраўнік дзяржавы лічыць важным, каб украінская сітуацыя не распаўсюдзілася за межы гэтай краіны. У той жа час, адзначыў ён, у Беларусі сітуацыя будзе спакойнай. «Калі ў нас у эканоміцы будзе нармальна, калі нашы людзі будуць занятыя справай, тады і мірна будзе ў краіне. Трэба жыць у сваёй краіне і займацца мірнай справай», — заявіў Лукашэнка. 

Паводле яго слоў, Беларусь зацікаўленая ў спыненні эскалацыі канфлікту ва Украіне і, наколькі гэта магчыма, стараецца «ўціхамірыць там сітуацыю».

«Ва Украіне ідзе братазабойчая вайна, я ўжо не аднойчы аб гэтым гаварыў. Гэта канкурэнцыя, гэта супрацьстаянне, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Вы разумееце, каму гэта выгадна. Гэта нам нявыгадна, гэта Украіне нявыгадна, дый Расіі нявыгадна. Чаму Украіне? Таму што іх людзі гінуць на іх тэрыторыі. Таму што гэта дэстабілізуе становішча ва Украіне. Гэта не трэба нікому — гэта разбурае ўвесь уклад жыцця». 

Лукашэнка акцэнтаваў увагу на ролі інфармацыйных войнаў, у тым ліку — ва ўкраінскім канфлікце.

«Сёння гэта не тая вайна, што была калісьці, ідзе інфармацыйная вайна.

Не бойцеся інфармацыйных войнаў, слухайце ўсё і дзяліце на дзесяць», — парэкамендаваў кіраўнік дзяржавы. 

Супраць Беларусі, дадаў ён, таксама вялася інфармацыйная вайна. «Але мы выстаялі, таму трэба глядзець спакойна на гэтыя інфармацыйныя войны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА29

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі12

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг3

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА29

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць