Літаратура11

Мова – беларуская, Мінск – кітайскі. Версія Віктара Марціновіча

Колькі тыдняў прасторы сеціва віруюць згадкамі і інтрыгоўнымі намёкамі пра выхад новага рамана Віктара Марціновіча.

10 верасня 2014 года! Цяпер ужо дакладна і афіцыйна! Кампанія «Будзьма беларусамі!» прадстаўляе новы раман Віктара Марціновіча «Мова» і запрашае ў 19.00 у кнігарню «логвінаЎ» на аўтограф-сесію аўтара кнігі.

Віктар Марціновіч – сёлетні прызёр Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі, паспяховы сучасны беларускі аўтар і адзін з самых чытаных аўтараў сайта budzma.by. Яго дэбютны раман «Параноя» выйшаў па-англійску ў ЗША, а днямі будзе прэзентаваны і на нямецкай мове. Беларускамоўная версія рамана «Сфагнум» у 2013 годзе з нечуванай для беларускай літаратуры хуткасцю разышлася па чытачах.

«Мова» – новы жанравы эксперымент Віктара, сацыяльная фантастыка з «мовай» у якасці галоўнага героя. Дзеянне рамана адбываецца ў, спадзяемся, фантастычнай будучыні – Кітай і Расія аддзяліліся мурам ад Еўропы, якая страціла сваю веліч, і ўтварылі квітнеючую саюзную дзяржаву. Цэнтр Мінска ператварыўся ў густанаселены кітайскі квартал. Галоўны герой кнігі разам з мінскім падполлем (кітайскай мафіяй) змагаюцца з сістэмай, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, вернасць і здрада памяняліся месцамі.

«У гэтым тэксце мова выступае не толькі як сродак камунікацыі, але і ў новай, дагэтуль нікім не скарыстанай функцыі. Мова з'яўляецца таямніцай і прычынай вайны вулічных бандаў. Тэма адносінаў з літаратурнай спадчынай набывае прынцыпова іншае, гангстарскае гучанне гэты падыход не выкарыстоўваў ніхто не толькі ў беларускай, але і ў сусветнай літаратуры», – адзначае Віктар Марціновіч. «Для мяне гэта было вельмі прынцыповым момантам – не ствараць чарговага «Дастаеўскага па-беларуску», не запаўняць лакуны ў нашай лакальнай прозе, але вырашаць менавіта інтэрнацыянальныя задачы, прычым прынцыпова рабіць гэта на роднай мове. У гэтым сэнсе назвай кнігі прынцыпова было абранае слова «мова», якое для кожнага беларуса сёння, у 2014-м, з'яўляецца моцным, этычна зараджаным маркерам: тых, хто роўна дыхае да «мовы», у грамадстве няма зусім. Я ўзяў гэтае слова і прапанаваў прынцыпова іншае яго чытанне, атачыўшы новай міфалогіяй, новым кібергучаннем, якое, спадзяюся, будзе добрай нагодай для перайманняў. Прадбачу татухі з выявай «моўных» іерогліфаў, street art з выявамі «ў», перфомансы на плошчы Мёртвых і з'яўленне праваднікоў па нябачным пакуль менскім Чайнатаўне».

Папярэдні раман Віктара «Сфагнум» выходзіў у дзвюх версіях (папяровае выданне па-беларуску і электроннае па-руску). Далей – болей! Новы раман «Мова» можна адшукаць аж у трох версіях!

Папяровы варыянт на беларускай мове ад выдавецтва «Кнігазбор», выдадзены дзякуючы кампаніі «Будзьма беларусамі!», ужо можна знайсці ў сталічных кнігарнях, а неўзабаве – і ў крамах па-за Мінскам.

Выданнем друкаванага варыянта рамана на рускай мове (пераклад Лідзіі Міхеевай) займаецца выдавецтва «Логвінаў», а электронная рускамоўная версія рамана падрыхтаваная мультымедыйным выдавецтвам «Пяршак» (34mag.net): кнігу можна будзе спампаваць на яго сайце http://34mag.net/piarshak/category/books/.

Пра аўтара

Віктар Марціновіч (1977) — беларускі пісьменнік, журналіст, мастацтвазнаўца. Скончыў факультэт журналістыкі і аспірантуру БДУ. Намеснік галоўнага рэдактара грамадска-палітычнага штотыднёвіка «БелГазета», выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. У 2008 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і атрымаў навуковую ступень (PhD) па гісторыі мастацтваў.

Вядзе калонку «Культурызм» на партале budzma.by і аўтарскую калонку ў мультымедыйным часопісе 34mag.net.

У 2012 годзе аўтар быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй «Дэбют» імя Максима Багдановіча, у 2013 увайшоў у доўгі спіс расійскай прэміі «Нацбест», у 2014 атрымаў прэмію (Encouragement Award) Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society).

Пра іншыя творы аўтара

Першы раман Марціновіча «Параноя» (2009), выпушчаны расійскім выдавецтвам «АСТ», атрымаў шырокі рэзананс у беларускай медыясферы. Гэты раман пра каханне, напісаны ў жанры reality-антыўтопіі, быў пасля перакладзены на англійскую, фінскую, нямецкую мовы і выдадзены ў ЗША, Фінляндыі і Германіі.

Аповесць Марціновіча «Табу» ў 2010 г. была перакладзеная на ангельскую мову і апублікаваная ў зборніку Best European Fiction 2011.

Другі раман Віктара Марціновіча «Сцюдзёны вырай» (2011) стаў прэм'ерным творам беларускай літаратуры, выдадзеным у выглядзе інтэрнэт-рэлізу. Гэты «раман з патройным самагубствам аўтара», прысвечаны беларускай літаратуры, у 2012 г. прынёс Марціновічу літаратурную прэмію «Дэбют» імя М. Багдановіча ў намінацыі «Проза».

Трэці раман Марціновіча, гангстарская трагікамедыя «Сфагнум» (2013), увайшоў у доўгі спіс расійскай прэміі «Нацыянальны бестселер». «Сфагнум» быў выпушчаны на рускай мове ў выглядзе інтэрнэт-рэлізу, а ў перакладзе на беларускую мову — у друкаванай версіі.

 Фота - Pink Gibbon, inspired by JobProduction

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі25

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?4

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць