Здарэнні

У выніку пажару ў Мінску загінуў чалавек

У выніку пажару ў Мінску загінуў чалавек, трое выратаваныя.

Як паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, 13 верасня ў 9.44 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС ад жыхароў дома паступіла паведамленне аб загаранні ў кватэры па вул. Матусевіча, 4, корп.2.

Пасля прыбыцця да месца выкліку аддзялення ПАВЧ-26 па знешніх прыкметах назіраўся дым моцнай канцэнтрацыі з вокнаў кватэры на другім паверсе пяціпавярховага дома. У ходзе разведкі было ўстаноўлена, што адбылося загаранне маёмасці, дзвярных і аконных праёмаў двухпакаёвай кватэры на плошчы 45 кв. метраў, якая належыць пенсіянерцы 1952 года нараджэння. Гаспадыня на момант пажару дома адсутнічала, пражывае з сынам 1976 года нараджэння, ён пакінуў палаючую кватэру самастойна да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

Работнікамі МНС быў выратаваны кватэраздымшчык — жанчына 1963 года нараджэння. Яна знаходзілася на балконе ў падпаленай кватэры, выратавана па трохкаленнай лесвіцы, не пацярпела. Пенсіянерка 1937 года нараджэння была знойдзеная на лесвіцы паміж 2 і 3 паверхам ў непрытомным стане, пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі была дастаўлена ў бальніцу хуткай дапамогі з дыягназам: атручэнне прадуктамі гарэння. З кватэры на трэцім паверсе выратавана пенсіянерка 1939 нараджэння. Яе пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі даставілі ў 4-ю ГКБ з дыягназам: атручэнне прадуктамі гарэння.

З кватэры на трэцім паверсе быў эвакуіраваны пенсіянер 1932 года нараджэння ў непрытомным стане. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі быў дастаўлены ў 4-ю ГКБ з дыягназам: атручэнне прадуктамі гарэння. У 11.52 сканаў.

Работнікамі МНС з размешчаных вышэй кватэр пад'езда без сродкаў выратавання былі эвакуіраваны 15 чалавек. Пажар ліквідаваны ў 10.04.

У выніку пажару пашкоджана маёмасць, дзвярныя і аконныя праёмы на плошчы 45 кв. метраў, закураны кватэра і пад'езд. Прычына пажару высвятляецца, меркаваная — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў нецвярозым стане сынам гаспадыні падпаленай кватэры. Аўтаматычнымі пажарнымі апавяшчальнікамі кватэра не была абсталявана.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Тайка пакрыўдзілася і ўвесь час пыталася: «Дык ты гей?» Як беларусы за мяжой хадзілі на спатканні з мясцовымі16

Беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Сан-Марына — самым слабым першынстве Еўропы1

На святкаванні Дня беларускага пісьменства Пяткевіч знайшла для сябе найлепшы антыдэпрэсант10

Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?4

Электронныя табло з раскладам больш не будуць вешаць на прыпынках. У Мінсктрансе патлумачылі прычыны19

Ілля Чарапко-Самахвалаў, які пакідае «Пятлю прыхільнасці», усё ж прыме ўдзел у восеньскім туры

Эстонскі нацыянальны музей — як расказаць усё пра нацыю без войнаў і герояў?6

Сабаленка зноў выйграла US Open і зарабіла $5 мільёнаў14

Ноччу Расія масіравана ўдарыла па Кіеве: загарэўся ўрадавы будынак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць