Свет55

Краіны Балтыі аб'яднаюцца супраць знешніх пагроз

Краіны Балтыі дамовіліся аб стварэнні сумеснага камітэта, які будзе каардынаваць пытанні, звязаныя з унутранай бяспекай і грамадскім парадкам.

Адпаведнае пагадненне 16 верасня ў Рызе падпісаў з міністрам унутраных спраў Латвіі Рыхардам Казлоўскісам кіраўнік унутрыпалітычнага ведамства Літвы Дайліс Алфонсас Баракаўскас, піша Delfi.lt.

17 верасня ён плануе падпісаць пагадненне і ў Таліне з кіраўніком МУС Эстоніі Хана Пеўкур.

«Мы падпісалі (пагадненне) у Латвіі. Гэта супрацоўніцтва трох краін у сферы грамадскай і ўнутранай бяспекі, каб аб'яднаць існуючы ва ўсіх трох дзяржаў патэнцыял, калі ў якой-небудзь краіне здарыцца бяда», — сказаў Баракаўскас.

Па словах міністра, агульны камітэт экспертаў «будзе рэагаваць на ўсе пагрозы, не толькі з Расеі».

«Плануецца, што на працягу двух тыдняў кожная краіна павінна будзе назваць прадстаўнікоў, якіх яна дэлегуе ў каардынацыйны камітэт, і эксперты будуць сустракацца па чарзе ў трох дзяржавах Балтыі», — сказаў ён.

Падпісанне пагадненняў звязана з ростам у балтыйскіх краінах занепакоенасці адносна магчымых правакацый з боку Расеі, піша выданне.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць